Пераможцы Прэміі Бюро «Месяца фатаграфіі ў Менску» за 2018 год
- 29.05.2019
- 4941
Учора ў «Корпусе» каманда «Месяца фатаграфіі ў Менску» трэці раз падвяла вынікі штогадовай прэміі і вызначыла, хто лепш за ўсіх фоткаў і курыраваў у 2018 годзе.
Прэмія Бюро МФМ заснаваная ў 2016 годзе камандай «Месяца фатаграфіі ў Менску».
Штогадовае мерапрыемства фіксуе значныя падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі. Пры ўдзеле экспертаў і лідараў меркаванняў фармуецца шорт-ліст і абвяшчаюцца пераможцы ў чатырох намінацыях.
Сёлета ў галасаванні прынялі ўдзел 55 экспертаў – рэкордная колькасць за ўвесь час існавання прэміі (летась іх было ўсяго 26). У экспертную раду ўвайшлі куратары, аналітыкі, фатографы, выкладчыкі, працаўнікі галерэй, музеяў і арт-цэнтраў.
Фатограф года:
2. Аляксандр Васюковіч
Серыя праектаў пра хатні гвалт: партрэты ахвяр і здымкі артэфактаў гвалту.
3. Аляксей Шлык
«Пацеркі з яблычных костачак» – праект пра побытавыя рэчы, якія выдумлялі жыхары СССР.
Выстава/праект года:
1. «59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі»
Куратаркі: Ганна Самарская, Антаніна Сцебур.
Месца: галерэя «Ў».
3. «Родны склон»
Куратарская група: Уладзімір Парфянок, Алена Пратасевіч, Дзіна Даніловіч.
Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.
Публікацыя года:
Рэдактарка: Вольга Сасноўская.
Куратар года:
1. Дзiна Данiловiч
Фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску – 2018»
2. Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько
3. Надзея Саўчанка
«Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння»
Фота: Вiялета Саўчыц