На дварэ сакавік – час прадзіраць вочы ды выбірацца ў горад па культурнае жыццё. Мы падрыхтавалі падборку лепшых канцэртных івэнтаў гэтага сезона. Ад Brutto да 5’nizza – глядзі choice ад 34mag!
Дзе? «Менск-Арэна»
Калі? 8 сакавіка
Колькі каштуе? BYN 24–60
Фінальны канцэрт першага беларускага туру Brutto. Пасля шматгадовай забароны на выступ байцоўскі кангламерат нарэшце мае магчымасць бесперашкодна ладзіць канцэрты на роднай старонцы. Чым яны і карыстаюцца. Першая спроба вады – у Гомелі, затым – Баранавічы, Берасце, Горадня, Бабруйск, Салігорск, Віцебск, Магілёў, Жлобін. Музыкі быццам аб’язджаюць забытыя мясціны, каб адчуць, чым жыве цяпер родны край. Менскі выступ 8 сакавіка – паўнавартаснае ўсведамленне, што нарэшце можна тварыць тут. Самае цікавае толькі пачынаецца. Дарэчы, спяшайся: танцпол і фанзона ўжо sold out. Засталіся толькі сектары.
Дзе? «Брюгге»
Калі? 10 сакавіка
Колькі каштуе? BYN 12–20
Кумір эмацыйна чуллівых падлеткаў ужо не ўпершыню прыязджае ў Менск, але раз за разам збірае поўныя залы. Яго тэксты – гэта любоўная лірыка з перапляценнем метафар, якія быццам гавораць: «Калі табе будзе дрэнна, калі накаціць беспадстаўная туга ці не заладзіцца з каханнем, не бойся, мы падтрымаем твой настрой, мы будзем побач». Хочацца адразу заліць усю творчасць Кірыла ў плэер і самазабыўна шлёпаць па лужынах. Лужынах бензіну, вядома.
Дзе? «Брюгге»
Калі? 18 сакавіка
Колькі каштуе? BYN 15–25
Адна з гераінь расійскай чароўнай электронікі Мірабэла Кар’янава, якую ў нейкім сэнсе можна назваць старэйшай сястрой Mustelide, упершыню прыязджае ў Менск. І гэты канцэрт сапраўды варты ўвагі. Яе візіт неабходны быў ужо гады чатыры таму, калі ў 2013-м, напрыклад, прыязджаў Sun Glitters. Але цяпер – напярэдадні выхаду яе новага альбома – таксама будзем рады паслухаць жыўцом. Разагрэе зорку Сяргей Suokas з маскоўскага «ГОСТ ЗВУК».
Дзе? ili
Калі? 24 сакавіка
Колькі каштуе? BYN 15–20
Ёсць такая народная прыкмета: калі ў Менск вясной прыязджае «макулатура», значыць будзе добры год. А прыязджаюць яны, і сапраўды, ледзь не часцей. Таму мы і жывем так хораша.
Квіткі толькі на ўваходзе
«Гадзіна Зямлі»: «Сансара», Portmone, Андрэй Козік
Дзе? «Корпус»
Калі? 25 сакавіка
Колькі каштуе? BYN 15-17,5
Сёлетні «Гадзіну Зямлі» эколагі з «Зялёнай сеткі» ўзмацняюць унікальным канцэртам. Упершыню ў Менск едзе екацярынбургскі творчы пульсар – Аляксандр Гагарын з гуртам «Сансара». З беларускага боку да экалагічных праблем увагу прыцягнуць гурт Portmone і Андрэй Козік. Лепш, як адсвяткаваць увечары Дзень волі, і не прыдумаеш.
Дзе? «Брюгге»
Калі? 30 сакавіка
Колькі каштуе? BYN 5–50
Менскія віртуозы меладычнага індастрыялу напрыканцы сакавіка прэзентуюць свой першы поўнафарматнік – і гэта тое, чаго мы сапраўды чакаем. Абодва кліпы, якія яны прэзентавалі на старонках 34mag, ссунаюць сківіцы не меней, чым праславутыя ўдары ван Дама. Цікава, што музыкі прапаноўваюць купіць квіткі на канцэрт праз краўдфандынг: ты можаш абраць, колькі заплаціш і, адпаведна, атрымаеш розных нішцякоў.
I Am Waiting For You Last Summer
Дзе? Re:Public
Калі? 14 красавіка
Колькі каштуе? BYN 25–30
Сумесь The Prodigy з Moby і построкам. Ці чуў(-ла) ты калі-небудзь такое? Разанскія электра-дэнс-пост-рокеры праз паўгода зноў прыязджаюць у Менск.
Дзе? Prime Hall
Калі? 18 траўня
Колькі каштуе? BYN 60–80
Заўсёднікі хатніх пасядзелак і нябачныя кампаньёны сяброўскіх трыпаў вяртаюцца з новенькімі гітарнымі дыфірамбамі – у лютым выйшаў новы альбом 5’nizza «КУ». І вяртаюцца яны ў належным настроі, быццам і не распадаліся на восем гадоў і папярэдні альбом выходзіў нядаўна. Пасля рэюніяна дуэт ужо прыязджаў у Менск, але цяпер зусім іншая цікавостка: як жыўцом гучыць іх новы альбом?
Напярэдадні менскага канцэрту лоўфай-бастард праекту Red Samara Automobile Club, кароценька гутарым з яго адзіным удзельнікам Феліксам Бандаровым.
Мое тело – мое дело. В «Голосе тела» – Ника Уайт, первый человек в Беларуси, который пигментировал себе глазные белки.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.