«Менск для пачаткоўцаў»: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 04.06.2018
- 21714
Менск – горад-герой, горад-прывід, які застаецца вечна маладым і імкліва змяняецца. Разам з МТС мы запускаем серыю падкастаў пра горад на Свіслачы, яго легендарныя мясціны, раёны з гісторыяй, улюбёныя месцы гараджан, мінулае і будучыню.
Пачнем з «Менска для пачаткоўцаў» і, як у сапраўдным дэтэктыве, пагрузімся ў пульсуючы саспэнс сталіцы Беларусі. Утопія і рэвіталізація, савецкі вайб і настальгічны грув, барэльефы Цэнтральнага ўніверсама і стрыт-арт вуліцы Кастрычніцкай, World Of Tanks і пірожнае «Мядок» – усё, што трэба ведаць, каб пасябраваць з горадам.
Няважна, ты ўпершыню ў гэтым горадзе ці жывеш тут ужо даўно. Ніколі не рана зрабіць першы крок і пазнаёміцца бліжэй. Ніколі не позна перазагрузіць свае адносіны і пачаць усё з чыстага аркуша. Пампуй падкаст на рускай або беларускай і рэкамендуй сваім замежным сябрам на англійскай для павольных шпацыраў.
Плавіцца асфальт, ляціць тапаліны пух, гэты горад нашэптвае нам свае заклёны. Менск умее здзіўляць, варта толькі прыслухацца.
Над падкастам працавалі: Антон Кашлікаў (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура), Вольга Цяшкевiч (голас), Павел Кірпікаў (саўнддызайн).
Mузыка: Kevin MacLeod – Erik Satle Gymnopedie No 1, Bensound – Funky Suspense, The Fucked Up Beat - Aurorae Noir / The Montauk Project, Jared C Balogh – Attempt 7, Vernon Dalhart – The Alcoholic Blues, Scott Kettners Brazilian Brass Band – Title Unknown 6, United States Navy Band - Ode to Joy, Apache Tomcat – Scubba Adventure
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868