На «Лістападзе» запрэм’ераць кіно пра беларускіх дзесяцікласнікаў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 14.10.2019
- 7066
На кінафестывалі «Лістапад» адбудзецца беларуская прэм’ера новага фільма Улады Сяньковай «II» са слоганам #ТолькоПапеНеГовори.
Цяпер рэжысёрка і яе каманда прадстаўляюць стужку на Варшаўскім кінафэсце, які, на хвіліначку, з’яўляецца фэстам А-класа (вышэй класа не бывае). «II» змагаецца за прыз у секцыі «Свабодны дух». Карціну пакажуць на вялікім экране 17 кастрычніка, а 20-га высветліцца, ці здолелі беларусы прыгнуць вышэй за галовы аўтараў яшчэ 13 фільмаў, якія прэтэндуюць на гэтую ўзнагароду.
На беларускім кінафэсце «II» будуць круціць без усякіх конкурсаў – у секцыі «Спецыяльныя паказы».
Анатацыя інтрыгуе: «Героі фільма, шаснаццацігадовыя Насця, Саша і Крысціна, вучацца разам у дзясятым класе і жывуць звычайным жыццём падлеткаў: урокі, рэпетытары, паходы ў кіно, вечарынкі. У школе пануе суровая дысцыпліна і цяжка быць не такім, як усе. Аднойчы гэты маленькі свет патрасе навіна, з-за якой усе страхі і забабоны вылезуць вонкі».
Трэйлер інтрыгуе яшчэ больш.
Калі: 4 лістапада
Дзе: кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)
Інфа: тут