Хто перамог на «Восеньскім салоне»?
- Рубрыка: УЛОЎ
- 31.10.2019
- 9043
Пятая выстава-продаж работ маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» яшчэ не скончылася, але міжнароднае журы ўжо абвясціла, хто сёлета лепшыя па пэндзліках.
Прэміяй міжнароднага журы адзначаны Дар'я Сямчук, Андрэй Бусел (Hutkasmachnaa studio), Наталля Кацуба (Таша Капюшон). Дыплом міжнароднага журы атрымалі Дзмітрый Жаўноў, Сяргей Савіч, Раман Аксёнаў і Маргарыта Новікава.
Вось іх адметныя працы:
Дзмітрый Жаўноў
Сяргей Савіч
Раман Аксёнаў
Андрэй Бусел (Hutkasmachnaa studio)
Дар'я Сямчук
Наталля Кацуба (Таша Капюшон)
Маргарыта Новікава
Для пераможцаў будзе створаны спецыяльны праект у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтва «Арт-Мінск». Таксама выйдзе каталог.
Усяго на «Салоне – 2019» былі прадстаўлены работы 152 аўтараў-адзіночак, а таксама праекты ад больш за дзясятак галерэй. Прыняць удзел маглі беларускія мастакі і мастачкі ва ўзросце 18–40 з работамі, якія былі створаныя за апошнія тры гады. Усё, што паказваюць на «Салоне», можна набыць: у рэале ці анлайн.
Дарэчы, ты яшчэ можаш трапіць на выставу і нават паўплываць на вынікі глядацкага галасавання. Экспазіцыя працуе да 3 лістапада. Прыганяй на Казлова, 3, у Палац мастацтва. Час працы: з 11:00 да 21:00. Стандартны квіток каштуе 6 BYN.