«Зрабіць тое, што не змаглі папярэднікі». Гісторыя андэграўнд-суполкі КШТАŁT
- Рубрыка: ІНТЭРВ'Ю
- 26.06.2024
- 3088
КШТАŁT – суполка запальных людзей, якія вырашылі, што найлепшы спосаб наведаць выдатную імпрэзу – зладзіць яе самім. Ініцыятыва існуе крыху больш за год, але за гэты час ужо адзначылася шэрагам адметных беларускіх канцэртаў у Варшаве. Яны абіраюць нязвыклыя пляцоўкі, запрашаюць у лайнап польскіх артыстаў і лічаць не апошнім пытаннем святло ў зале ды шрыфт на афішах. Каманда складаецца з арганізатараў і арганізатарак імпрэз, гукарэжысёра, мастачкі і аўтараў. А па-за «Кшталтам» яны – школьнік, сталяр, кур’ер, супрацоўніца брэндынгавага агенцтва і амаль усе – музыкі. Сустрэліся з імі, каб пагутарыць пра ДНК «Кшталту», запытацца, ці можна зарабляць на канцэртах інды-гуртоў, і даведацца, пад што сёння слэміцца беларуская моладзь.
Пражская ноч
– У вас было ўжо пяць канцэртаў у Варшаве. Распавядзіце пра першы.
Ліза (арганізатарка канцэртаў): Была вострая патрэба ў такім варушняку, як у Менску. Хацелася хадзіць на канцэрты, пражываць гэта ўсё разам. Калі мы стварылі акаўнт і першую афішу – столькі сапорту было! Проста ўсе пачалі рэпосціць.
Сергей (арганізатар канцэртаў, музыка «Сербского ножа»): Получилось легендарное мероприятие, потому что оно было вообще неожидаемым. У нас был такой взгляд, что нужно начинать с чего-то небольшого – сделать акустику, прощупать почву.
Слава (аўтар «Кшталт Слова», музыка Viačasłaŭ Kmit, višniovy tort): Мы прыходзім у fochy i fanaberie, надвор’е +25, а там – цагляныя сутарэнні і ўключаныя батарэі. Планаваўся лямпавы акустычны вечар добрай музыкі, каб усе пасядзелі, падумалі. Спачатку «Мнимая Ось» грала, і было менавіта так. А пасля Мікіта Арлоў знайшоў барабанную ўстаноўку і пачалася весялосць. Сто вельмі потных чалавек у маленькім сутарэнні вельмі радаваліся, што нарэшце знайшлі адно аднаго.
Ліза: Гэта быў вопыт трансцэндэнтны. Нехта ў дворыку крычыць, і нам кажуць: «Не будзьце такімі гучнымі», – а ўсе працягваюць быць гучнымі. Пасля гэтага канцэрта быў пачатак не тое каб новага жыцця, але чагосьці вельмі важнага. Людзі прыходзілі і прыходзілі, усе казалі: «Мы нібы ў Менску». А ў той дзень у Менску таксама быў канцэрт, дзе гралі Weed&Dolphins, якія да гэтага не выступалі вельмі доўга. Усе чакалі іх вяртання. Там таксама нешта містычнае і моцнае адбывалася.
Стас (аўтар «Кшталт Слова», музыка «Сербского ножа»): Фатальны час, усё ў хаосе, быццам свет знаходзіцца ў чаканні чагосьці. Здаецца, нешта павінна было здарыцца, і яно здарылася. Пасля мы ўсе разам вярталіся, шмат людзей ехалі ў адным кірунку. Пражская ноч. Адчувалася братэрства.
Сергей: Варшава стала маленькая-маленькая, сжалась до вагона.
Ліза: Мы тады яшчэ зрабілі фотасэт для розыгрышу. Знайшлі для яго падручнік па беларускай літаратуры за 10 клас, бальзам «Чёрный знахарь», радыёпрыймач – нам усё гэта перадавалі з Беларусі.
Фота: yelsukova
Слэм з парога
– Як вы абіраеце, якіх музыкаў запрашаць, і чаму заўжды ставіце на розныя пляцоўкі?
Слава: Адбываецца брэйнштормінг у «великом блокноте Сергея».
Сергей: В этом блокноте зарисовки, планы разные, идеи. Ребята что-то накидывают, я это собираю в записки сумасшедшего. Потом они редактируются, и от них остаются рожки да ножки. Например, у нас 50 групп в блокноте. Мы смотрим: так, эти нам не подходят, эти не могут приехать, эти стоят 80 тысяч евро за минуту. Постепенно формируется костяк и мы начинаем концепцию. А иногда от клуба пляшем: «Вау, такой клуб, давайте туда набьём людей».
Ліза: Хочацца, каб акрамя таго, што будуць сябры граць, у клубе было прыемна знаходзіцца. Ходзім, пытаемся, хто дзе быў, што бачыў. Цяжка бывае дамовіцца – прыходзіш, а няма менеджара, ці на тэлефонах ніхто не адказвае.
Сергей: Это распылённое знание. Каждый по отдельности не знает столько групп и площадок, как этот коллективный мозг «Кшталта». Должны совпадать время, место и действие.
Стас: Усё як у трагедыі.
Ліза: Нам цікава спрабаваць спалучыць рэчы неспалучальныя на першы погляд. Гэта такая ДНК «Кшталту». І амаль кожны канцэрт да нас прыязджае хтосьці, бо ўсе ў розных краінах і гарадах.
Фота: Uladzislau Sinica
– Некалькі разоў вы запрашалі польскія гурты. Навошта гэта вам і як яны рэагуюць?
Ліза: Мы хацелі інтэгравацца ў польскае асяроддзе і не жыць у такім гета беларускім. Рэагуюць у асноўным добра. Спачатку яны трошку асобна трымаюцца. У Tekla Goldman нават афішкі былі свае маленькія: «Мы будзем выступаць на нейкім мерапрыемстве». Але пасля яны да нас прыходзілі і казалі: «Блін, вельмі крута! Такая энергія, давайце паўтараць». Увогуле «Кшталт» мае такую функцыю – паказваць, што ёсць у Беларусі. І беларусам, якія не ведаюць, і палякам таксама. І ўсе здзіўленыя ўзроўнем беларускай музыкі – яна вельмі крутая.
Слава: З кожным «Кшталтам» людзей, якія размаўляюць па-польску, у зале ўсе больш. Я лічыў – у «Залатым асле» я сустрэў цэлую групу з чатырох чалавек!
Сергей: При том, что в «Золотом осле» никто из поляков не играл. Мне видится, что это столкновение двух разных культур, разной степени обезбашенности. У них есть лейблы, другой немного подход. А нам говорят: «Ого, у вас молодые приходят, вторая песня – и начинают слэмиться».
Слава: Іх уражвае, што людзі могуць адрывацца. Нашыя рабяты заўсёды як у апошні раз. Думаю, што калі б трошку іншае святло – і пад tochka K нармальна б разагналіся.
Ліза: У «Залатым асле» проста было мала месца.
Слава: І дарослых шмат прыйшло. Хаця ў «Двух Колах» таксама было шмат людзей.
Сергей: Давайте так: пропорция была другая. В «Двух Колах» вся эта богема беларусская, она стояла в стороне бара, где диванчики. Я не видел ни одного лица, кто подошел бы ближе, чем десять метров к сцене, даже на «Самозванцах». Они все тусуются в зоне отчуждения, где пиво тебе не разольют. Мы ещё не собирали у них впечатлений после концерта. Хотя смысл собирать, они же всё равно правду не скажут, будут очень тактичные.
Ліза: Думаю, водгукаў музыкаў дастаткова – яны заўсёды вельмі добрыя.
Слава: Ну, як музыкант, які выступаў на «Кшталце»: былі б у мяне такія ўмовы ўсё жыццё – у мяне б сівых валасоў не было.
Сергей: Залог хорошего концерта – уважение к музыкантам. В Минске в большинстве случаев это было так: «А какие условия по билетам? Пиво будут или не будут покупать? У вас мало людей пришло, я мог здесь футбольчик врубить и заработать больше денег». Нужно относиться к музыкантам как к людям. Этого достаточно, чтобы делать концерты на хорошем уровне.
Афiшы: revtovichdasha
Афiшы: revtovichdasha
Грошы, словы, сэнсы
– А ў вас атрымліваецца штосьці на канцэртах зарабляць?
Сергей: Это невозможно. Если ты идёшь делать концерты с пунктиком, что ты можешь на этом заработать, – всё, забудь. Ты не будешь этого делать никогда. Нужно продавать, не знаю, поп-ит? Что сейчас у молодежи популярно?
Ліза: Другі канцэрт мы рабілі ў мінус, але ведалі, навошта мы гэта робім.
– Плануеце ладзіць канцэрты ў іншых гарадах?
Сергей: В далёких перспективах хочется поездить, просто это очень дорого. Мы хотим, чтобы группам было комфортно, и не можем сказать: «Вы едете за свои деньги, но мы организуем вам концерт». Это не уровень.
Слава: Мы чакаем, калі ў іншых гарадах наспеюць рабяты, якім блізкі наш падыход. Яны паклічуць нас, разам зробім. Думаю, гэта адбудзецца ў хуткім часе, таму што патрэба наспявае.
– Мы шмат размаўляем пра канцэрты. Ёсць адчуванне, што яны на сябе перацягнулі ўвагу. Але ў вас ёсць анлайн-часопіс, вы рабілі выставу…
Стас: Нам цікавыя культурна-палітычна-філасофскія разважанні, літаратура. Класна, каб быў нейкі рупар, каб пра такія рэчы казаць.
Сергей: Люди, которые чем-то увлекаются и занимаются, должны иметь возможность, площадку и ресурсы. Принцип – позволить делать. Сейчас молодое поколение литераторов появляется, и они нигде практически не публикуются. Нужна площадка, чтобы они могли хотя бы галочку поставить: вот подборку поэзии опубликовали, вот интервью взяли. Но с концертами мы стоим на плечах гигантов, на совокупном опыте людей, которые их организовывали. А здесь – это всё впервые.
Стас: Была яшчэ ідэя з падкастамі. Мы спрабавалі, але пілотны выпуск, я спадзяюся, ніхто не пачуе ніколі. У Boogaloo было яшчэ спалучэнне канцэрта з выставай масак. Яна не прыцягнула на сябе шмат увагі, але гэта было вельмі крута, атмасферы дадало. Мы плануем рабіць штосьці не толькі ў фармаце часопіса, але і ажыццяўляць у рэальнасці.
Слава: Сёе-тое плануецца. Гэтае лета будзем гарачым для «Кшталту Слова».
Стас (дастае з заплечніка кнігу Васіля Быкава): Вось такі ё намёк, але больш мы нічога пакуль не скажам.
– А чаму КШТАŁT так называецца?
Ліза: Мы прадумвалі, які гэта мусіць быць настрой, канцэпт. Ёсць касцяк: слова павінна быць беларускім, але не ў папсовым сэнсе. Мы абмяркоўвалі, што Беларусь – гэта пра штосьці магічнае, паганскае, даволі цёмнае. Яно можна прымаць розныя формы і кшталты, але пры гэтым заставацца тым самым.
Стас: Форма вельмі часта пачынае дыктаваць змест – у нас таксама так атрымалася. Слова «кшталт» – невядома, ці то нямецкае, ці то польскае, ці то беларускае. Літара Ł у нас з лацінкі, а літара Ш з кірыліцы. І справа не ў кампрамісе, а ў тым, што мы сапраўды такія.
Слава: І гэтае слова вельмі лёгка запомніць. Людзі кажуць не «пайшлі на канцэрт» ці «пайшлі на Lubber Louie», яны кажуць: «Пайшлі на “Кшталт”».
Фота: Аляксандр Драгавоз
– Як вы ўяўляеце сабе самы класны сцэнар будучыні для «Кшталту»?
Ліза: З самага пачатку мы абапіраліся на канцэпт, што «Кшталт» – гэта прастора, якая розныя рэчы ў сабе спалучае. Таму ў розныя тыпы культуры было б крута ісці.
Стас: Слушна сказаў Уладзь Лянкевіч: як толькі ты пачынаеш вельмі моцна задумвацца аб дзейнасці, якую робіш, углядацца ўнутр, то быццам нешта губляеш. Таму трэба штосьці рабіць і ўсё. Хоць, вядома, нешта і планаваць. На першы крок нядрэнна было б займець нейкае сваё месца. І было б класна, каб філіял «Кшталту» знаходзіўся ў Варшаве, а асноўны «Кшталт» – у іншай краіне.
Слава: Было б здорава зрабіць тое, што не змаглі нашыя папярэднікі. Напрыклад, як фестываль «Басовішча» – беларуская музыка ў Польшчы, але не паўтарыць усіх памылак. Стаць той самай рэччу, якая ўвабрала ў сябе ўсё варушылава, важнай культурнай імпрэзай, дзе адкрываюцца новыя імёны, дзе старыя імёны перапрыдумваюць самі сябе, адбываецца нейкае ўзаемадзеянне. На якое глядзяць іншыя маладыя інфлюэнсеры і хочуць тое самае. Ненавідзяць, скрыгочуць зубамі. Пасля робяць сваю штуку і змятаюць нас з аблічча зямлі. І ўсё, праца выкананая. Можна, як у Фрэдэрыка Бегбедэра – на Багамах да 120 гадоў жыць.
Сергей: «Кшталт» – гэта ліючаяся форма. «Кшталт» будет тем, чем люди захотят его наполнить. Наша задача – позволить людям делать. Мы создаём условия. Была потребность у людей – родился «Кшталт». Не будет потребности – не будет «Кшталта».
Слава: Трэба працытаваць класіка: «Распустятся цветы, вскормленные моим телом».
Фота: Алена Волкава