Краўдфандынг дня: кіно пра беларуску ў Нью-Ёрку

Беларуская фатографка Настасся Сергіеня, якая цяпер жыве і працуе ў Нью-Ёрку, збірае грошы на інды-фільм, што базуецца на яе рэальнай гісторыі пошуку сябе ў краіне мары.

 

Кароткаметражка «Dream & Smile» пакажа дзень маладой жанчыны Ганны з раніцы да позняга вечара. Глядач услед за гераіняй пойдзе на яе працу, потым вернецца дадому і ўвесь час будзе разам з Ганнай марыць пра лепшае жыццё.

«Dream & Smile» – гісторыя аднаго чалавека, але ў той жа час яна пра мільёны людзей, якія маюць падобны вопыт: цяжкасці, з якімі сутыкаюцца экспаты, праблемы самарэалізацыі, адзінота, надзея, шчасце. Акрамя тэмы міграцыі, рэжысёрка закране тэмы сэкс-бізнэсу, этнічнай разнастайнасці і сацыяльнай справядлівасці.

Дзеянне фільма разгорнецца ў розных лакацыях Нью-Ёрка (без Таймс-сквер не абыдзецца). Музыку для кіно падрыхтуе электронны дуэт Letters to Nepal.

 

Настасся Сергіеня

аўтарка ідэі, сцэнарыстка і рэжысёрка

«Я лепшы чалавек, каб распавесці гэтую гісторыю, таму што яе напісала я. У мяне быў падобны досвед, таму я магу адчуць галоўнаю гераіню і зразумець яе і іншых дзяўчат, якія перажываюць нешта падобнае».

 

 

 Падтрымаць