Рыхтуецца кніга ўспамінаў пра Ганну Вольскую
- Рубрыка: УЛОЎ
- 28.01.2021
- 6184
23 сакавіка 2016 года пайшла з жыцця Ганна Вольская – прадзюсарка «Крамбамбулі», жонка музыкі Лявона Вольскага. Яе блізкія вырашылі зафіксаваць дэталі яе жыцця ў кніжцы ўспамінаў.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны. Усе, хто ведаў Ганну па працы ці па-за ёй, могуць дапамагчы з кантэнтам, даслаўшы на мэйл aniakniha@gmail.com свае гісторыі – факты і эмоцыі – пра Ганну, фота і відэа з Вольскімі, «Крамбамбуляй», N. R. M.
Ганна Вольская нарадзілася ў 1975 годзе. Выпускніца Інстытута культуры. Працавала ў рэкламным аддзеле «Радыё 101.2», выступала сцэнарысткай, прадзюсаркай і актрысай у праектах «Снежны завулак» і «Назад у будучыню» тэлеканала «Белсат», прадзюсавала «Крамбамбулю» і сольнікі Лявона Вольскага, нейкі час была дырэктаркай гурта N. R. M. Ва ўзросце 40 гадоў Ганна памерла ад анкалагічнага захворвання.