Зусім хутка Менск пагрузіцца ў свет жудасных гарбузоў, выпрошвання прысмакаў, Джокераў і Харлі Квін. Пакуль ты падбіраў(-ла) сабе святочны вобраз, каб не на жарт спужаць навакольных нячысцікаў, кантрыб'ютары 34mag прашарсцілі інтэрнэт уздоўж і ўпоперак і сабралі пачку самых жудасных хэлоўінскіх івэнтаў. Саладосць або гадасць!
Калі: 27, 28, 29, 30, 31 кастрычніка і 1 лістапада
Дзе: бар «Графіці» (зав. Калініна, 16)
Кошт: 15 BYN – месцы на танцпляцы, 20 BYN – месцы за столікамі
«БОМЖ party hard» – букет разнастайных вечароў, якія пройдуць у перыяд Хэлоўіна. Ніякага пафасу, глянцу і брыаліну: толькі хардкор і магчымасць адчуць сябе жывым чалавекам.
Тут ёсць усё: і БОМЖ-канцэрт гурта «ВСЁ CRAZY», і галоўная танцавальная БОМЖ-вечарына краіны. Таксама цябе чакаюць «Касіяпея» і «Разбітае сэрца пацана»: драйв, трэш і хэлоўінскі ўгар забяспечаны.
Калі: 28 і 29 кастрычніка з 14:00
Дзе: парк «Dreamland» (вул. Арлоўская, 80)
Кошт: на адзін дзень – 6,66 BYN, на два дні – 9, 99 BYN
У «Дрымлэндзе» абяцаюць «самы вялікі Дзень Усіх Святых у Беларусі». За памер мы паясніць не можам, але за змест – цалкам: наведвальнікаў чакаюць квэсты, відэагульні, аквагрым, кінатэатр пад адкрытым небам і арда рознакаліберных музыкаў, сярод якіх можна будзе пабачыць «Дай дарогу!» і «Akute». Можна прыходзіць з дзецьмі, можна без – поўная свабода дзеянняў.
MINSK CRAFT BEER FEST HALLOWEEN PARTY
Калі: 28 кастрычніка а 14:00
Дзе: культ. прастора Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: 10 BYN (фестывальны келіх і два біркоіны ўключаны ў кошт)
Калі ты думаеш, што нечысць не паважае хмельнае, то ты глыбока памыляешся: у гэтую суботу «нячыстая сіла» збярэцца на Minsk Craft Beer Fest для таго, каб паспытаць крафтавага піўка. Сідр, медавуха – для ведзьмароў-гурманаў.
Калі: 28 кастрычніка ў 23:00
Дзе: арт-прастора «Верх» (вул. Куйбышава, 22)
Кошт: 20 BYN на ўваходзе
Калі: 28 кастрычніка ў 18:00
Дзе: клуб «ІЛІ» (пр. Незалежнасці, 131)
Кошт: 7 BYN (зніжка ў 2 рублі тым, хто ў касцюме)
Жадаеш акунуцца ў лоў-фай атмасферу, упрыгожаную постпанкам і гарбузамі? Зазірай у гэтую суботу ў «ІЛІ»: FYM Family жадае адзначыць Дзень Усіх Святых пад акампанемент «Блеска Бати», «Dlina Volny» і банды swoosh. Абяцаюць, што будзе пякельна!
HALOWEEN WITH THE PANACEA (DE)
Калі: 28 кастрычніка ў 23:00
Дзе: клуб «Re: Public» (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: 15 BYN
Патаптаць танцпол пад трэкі вядомага дыджыка можна будзе ў гэтую суботу: разам з нямецкім майстрам драм-н-бэйсу дзяліць сцэну будзе DJ Krot і менская кампанія. Жорсткія басы і эмбіентныя шумы створаць змрочную карціну, якая выдатна ўпісваецца ў Дзень Усіх Святых.
Калі: 29 кастрычніка ў 16:00
Дзе: клуб «Re:public» (вул. Прытыцкага, 62)
Кошт: 8,5 BYN – папярэдне, 10 BYN – у дзень паці
Калі: 30 кастрычніка ў 18:30
Дзе: ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: уваход вольны, але неабходна зарэгістравацца вось тут
Чаму б не адзначыць свята мерцвякоў вывучэннем мёртвых моў? City Lingva прапануе нам далучыцца да моўнай тусоўкі і пазнаць адказы на важныя пытанні:
- чаму паміраюць мовы?
- ці ёсць лінгвістычнае жыццё пасля лінгвістычнай смерці?
- ці можа чалавек забіць мову?
- ці ёсць у мёртвай мовы шанец «уваскрэснуць»?
HALLOWEEN PARTY У TNT ROCK CLUB
Калі: 31 кастрычніка ў 19:30
Дзе: установа TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9)
Кошт: уваход фры
Калі: 31 кастрычніка ў 20:00
Дзе: бар «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16)
Кошт: уваход свабодны
ДЗЕЦІ
Быць можа, у цябе ёсць маленькі брацік ці сястрычка, якому таксама не церпіцца затусіць у свята? Ці ў цябе ёсць уласнае дзіця, якому карціць выразаць на гарбузу зласлівы тварык? Мы знайшлі для цябе парачку варыянтаў.
Напрыклад, прыходзь у тэматычны парк «Дыназаўрыя» 29 кастрычніка ў 13:00: песні, танцы, навуковыя майстар-класы і іншыя люботы чакаюць цябе і твайго юнага таварыша. Уваход вольны!
Калі ж душа патрабуе чагосьці больш сур'ёзнага, адпраўляйся ў музей навук «Квантум»: 29 кастрычніка ў 15:00 тут раскажуць, як зрабіць гарбуз-ліхтарык, растлумачаць пра сонечную сістэму і пакажуць, як ператварыць звычайную ваду ў зомбі-лізун. Кошт: 14 BYN за дзіцячы квіток, 16 – за дарослы. Аднак усім, хто прыйдзе ў касцюме, належыць зніжка – 50%.
6 лістапада ў 17:00 у клубе «Бруге» можна пабачыць касплэй-дэфіле, стэнд Harry Potter, таксама можна закупіцца рознай драбязой: фігуркамі, значкамі, кубкамі, налепкамі і магніцікамі. Натуральна, усе тавары будуць прытрымлівацца анімэшнай тэматыкі. Уваход – 8 рублёў.

Дзень Усіх Святых на экране
Шумныя тусоўкі высмакталі ўсе сілы, а ад фрыкаў у касцюмах пачынае мітусіць у вачах? Зладзь сабе татальны рэлакс ад іншых homo sapiens, пабэсці сябе дабротнымі творамі кінематографа.
Наведай Kinosmena.horror, фестываль сапраўды страшнага кіно. Восем стромкіх хорар-стужак круцяць у Менску на мове арыгіналу з рускімі субцітрамі, так што справа за малым: выбраць упадабаны фільм вось тут і купіць квіток на бліжэйшы сеанс.
Стаміўся(-лася) ад «поўнага метра»? Не бяда: 29 кастрычніка ў Менску пройдзе Corn short film festival – фестываль айчынных кароткаметражных фільмаў у жанры «трылер». Адбудзецца ўся гэтая справа ў «АртКінатэатры» ў 21:00. Дарэчы, білет, які ты зможаш купіць тут, дазволіць атрымаць асалоду не толькі ад фільмаў, але і ад сустрэчы з двума рэжысёрамі Дзмітрыем Шкардзюком і Андрэем Грынько, аўтарамі інтэрнэт-серыяла «Заклятыя скарбы» і першага беларускага хорару «Вупыр». Ну чым не падарунак на Дзень Усіх Святых.
А яшчэ мы спадзяемся, што ты знаёмы(-ая) з серыялам «Вельмі дзіўныя справы», бо сёння, 27 кастрычніка, выходзіць другі сезон гэтага шэдэўра. Як, ты нават не чуў(-ла) пра яго? Раім: выдатны варыянт для тых, хто стаміўся ад шэрага шлаку, які сустракаецца за кожным паваротам. «Вельмі дзіўныя справы» – гэта серыял, які прасякнуты настальгіяй і адсылкамі да 80-х. Гэта кактэйль з «Твін Піксу», фільмаў Карпентэра і «Гравіці Фолз», запраўлены музыкай Дэвіда Боўі і The Clash.
А калі ты фанат(-ка) сапраўднага олдскулу, узрадуйся: у пракат запушчана «Піла 8» – працяг ужо культавай сагі пра хлопца, які ўвесь час хоча «згуляць у гульню». Калі ты любіш мурашкі, якія бегаюць па скуры, і тое, як твае валасы ўстаюць дыбарам, – адпраўляйся ў кінатэатр: стужка ў кіно ўжо другі дзень.
Выделили для тебя 10 веяний музыкальной индустрии, чтобы оставаться в теме происходящего.
Стваральнік ініцыятывы «ТатаЗала», якая павольна ахоплівае гарады Беларусі, – пра мужчынскую ролю ў выхаванні дзяцей.
Некалькі натхняльных гісторый для тых, каму ў родным універы карціць штосьці змяніць.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
Пра новы альбом, дзень сурка і неабходнасць самаіроніі.
«Як цяжка падарожнічаць, калі не дакляруе радасці мне гэта».
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
Ад штучнага інтэлекту да вінаробства.
КАМЕНТАРЫ (1)
«очень странные дела» пока только на англе((