

Ізюм вырас у Лідзе і даволі рана адчуў цягу да выяўленчага мастацтва. З графіці ён пазнаёміўся праз культавую «Музыкальную газету», якая ў 2000-ыя актыўна распавядала пра альтэрнатыўныя плыні моладзевага мастацтва. Натхнёныя прыкладам працаў, Сяргей разам з сябрам закупіліся балонамі ды пайшлі пісаць свае імёны на сценах. Атрымоўвалася, як лічыў Ізюм, не найлепшым чынам, таму пошукі сваёй нішы ў творчым свеце працягваліся. «Я тады зразумеў, што сяброўства з маляваннем у мяне не выходзіць, але тэма мастацтва не пакідала мяне. Падчас падарожжа на панк-рок імпрэзу ў Горадню я ўбачыў футболкі, на якіх былі надрукаваныя праз трафарэт малюнкі. Мне падабалася, і я вырашыў паспрабаваць», – успамінае мастак.
Узброены канцылярскім нажом, шчыльнаю плёнкаю для трафарэтаў і балонам з фарбаю, Ізюм пачаў рабіць першыя крокі ў свет мастацтва. Спачатку атрымліваліся простыя аднаслойныя трафарэты для прынтоў на адзенне, некалькі разоў ён выходзіў маляваць на вуліцу. «Мая практыка стэнсіл-актывізму хутка зжыла сябе пасля размовы з міліцыянтам на дзве гадзіны. Я тады вырашыў, што такія выпадкі мне больш непатрэбныя, таму адправіўся маляваць у сутарэнне свайго дому». Там Ізюм зрабіў паўнавартасную майстэрню, дзе і дагэтуль праводзіць вольны час ад асноўнай працы – электрыкам у лідскім чыгуначным дэпо. Пазней работы Русака пачалі заўважаць – ён некалькі разоў браў удзел у мясцовых і замежных выставах вулічнага мастацтва, рабіў ілюстрацыі для часопісу «Таймер», размаляваў разам з калегамі падземны пераход у Гданьску і нанёс велізарны партрэт графа Чапскага на фабрычны будынак МЗКР на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску.

«Увесь мастацкі рух, апроч задавальнення ад стварэння прыгажосці, радуе мяне цёплым сяброўствам і атрыманнем досведу. Падчас размоваў з іншымі мастакамі я яшчэ раз упэўніваюся, што самае галоўнае ў творчасці – намаганне, цярплівасць і, вядома, душа», – распавядае ён.
Фішка працаў Ізюма – у шчырасці ды жаданні падзяліцца прыгожым. Нярэдка ён знаходзіць здымак на абшарах інтэрнэту ці ў сваёй калекцыі, апрацоўвае ў фотарэдактары, выразае, а затым прэзентуе сябрам. Паверхняй для ягонай творчасці служаць як звычайныя кавалкі паперы і кардон, гэтак і лядоўні ды вінілавыя кружэлкі. На падрыхтоўку трафарэта сыходзіць ад аднаго вечара да месяца: кожны з іх Сяргей рыхтуе ўручную. Ягоны стыль лёгка пазнаць праз вялікія плямы і кроплі фарбы, якія падкрэсліваюць тон працы. «Я заўсёды хачу, каб карціна выглядала поўнай, нанясенне фінальных кропель на палатно для мяне – істотна важны, калі не сказаць інтымны працэс», – гаворыць ён.
Сачыць за творчасцю мастака ты можаш тут:

















Цяпер у Кіеве праходзіць эпахальная выстава ZBOR, якая падводзіць вынікі развіцця беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў. Адмыслова для беларусаў мы стварылі гайд па гэтым віртуальным музеі.
Разглядаем замалёўкі румынскага мастака, чый маркер вастрэйшы і хутчэйшы за зброю.
Напярэдадні адкрыцця выставы французскай мастачкі Мары Лазье «Hello, Happiness!» знаёмімся бліжэй з ёй і ейнымі сюррэалістычнымі працамі.
Разглядаем парцалянавыя сервізы і статуэткі, зробленыя беларускай Вікай Мітрычэнка, якая больш за дзесяць гадоў жыве ў Нідэрландах.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пагутарылі з заснавальніцай брэнда KANVA пра яе шлях у індустрыі моды.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
Пра інсталяцыі, эксперыменты і свет hyperMother.
КАМЕНТАРЫ (1)
Сергей - художник. И это состояние души .