Відэа дня: «Echoes. Voices from Belarus»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.02.2021
- 5978
Выйшаў апошні відос кантэмп-арт-праекта «Echoes. Voices from Belarus», прысвечанага апошнім падзеям у Беларусі.
«Echoes. Voices from Belarus» – гэта 36 кароткіх відэа, якія былі створаныя беларускімі перформерамі, мастакамі, драматургамі як рэакцыя на тое, што здарылася з Беларуссю ды беларусамі ў жніўні і пасля. Аўдыя да «карцінкі» пісалі еўрапейскія кампазітары сучаснай музыкі.
5 лютага праект будзе дэманстравацца на фэсце сучаснай музыкі Eclat (Штутгарт), які ініцыяваў стварэнне праекта, у фармаце відэаінсталяцыі. Кантэнт стане даступны і на сайце Eclat.
«Scratches»; visual: Lesia Pcholka and Uladzimir Hramovich, music: Carola Bauckholt.
«Умножение», 256-трэкавая дарожка з лозунгамі і воклічамі мірных пратэстоўцаў; sound and music: Malte Giesena and Anton Sarokin.
«Ars Longa Vita Brevis», артыст Глеб Кавальскі на фоне крыпаватых відэа дзякуе ўсім, хто вольна/нявольна ўзяў удзел у «праекце “Беларусь Александра Лукашэнкі”»; idea, direction, music/sound: Sergej Newski, text, performance, camera: Gleb Kowalski.
Інна Кавалёнак
куратарка праекта з беларускага боку
«Памятаю, прыкладна 11 жніўня я падумала: як толькі мы зможам рабіць пра ўсё гэта мастацтва, мы дакладна гэта перажывем. Мы многае перажылі і змаглі зрабіць, а я зараз прэзентую праект аб мастацтве ды нашых падзеях. Праект прысвечаны ўсім беларусам, якія змагаюцца. І адной цудоўнай беларусцы ў прыватнасці – Марыі Калеснікавай».