Камароўка: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 29.08.2018
- 11219
Хочаш па-сапраўднаму спазнаць мегаполіс і яго жыхароў – зазірні на галоўны рынак горада. У новым выпуску падкастаў пра Мінск – сумеснага праекта 34travel і МТС – мы здзейснім віртуальны шпацыр па легендарным Камароўскім рынку і яго ваколіцах.
Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя раён цяперашняй Камароўкі лічыўся самай змрочнай і заняпалай ускраінай старога Мінска. Заселены маргіналамі і бадзяжнымі сабакамі, ён карыстаўся благой славай. Пасля заходу сонца тут наогул лепш было не з'яўляцца. У нашы дні на Камароўцы ў любы час сутак можна сустрэць студэнтаў, байкераў, таксістаў, бізнесменаў, ды каго заўгодна! Хтосьці едзе па кругласутачную шаўрму, камусьці імпануюць тандырныя аладкі, а хтосьці забяспечвае сабе тут увесь веганскі рацыён.
Галоўны рынак даўно стаў месцам прыцягнення для гасцей і жыхароў сталіцы. Можа быць, таму тут так відавочна адчуваецца сапраўднае мінскае жыццё.
Пампуй падкаст беларускай або рускай, рэкамендуй яго сябрам in English. Мы падкажам, дзе на Камароўцы адхапіць свой прынадны кавалачак.
Над падкастам працавалі: Наталля Рудакоўская (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас), Вольга Цяшкевіч (голас), Павел Кірпікаў (саўнддызайн).
Музыка:
Kai Engel – Walking Barefoot On Grass Bonus, Philipp Weigl – Not The Streets You Used To Walk Along, The United States Army Old Guard , Fife and Drum Corps – Fife Feature Lowlands Away, Advent Chamber Orchestra – Waistband Dance, Keshco – Serpico Goes To Shanghai, Grossman Ewell Grainger – Bozza Duettino For Two Bassoons, Luciano Foglia – Use Hypnosis, John Bartmann – Bouncy Gypsy Beats, Keshco – One Slip Timewarp, Loyalty Freak Music – Friend To Friend, Qwill – Funk In D, Steve Combs – Symphony No1 I Hope, Seclorance – Down The Streets Life Beyond, Dataveyes – Through The Gate.
Фото обложки: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868