Белавежская пушча: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 27.04.2018
- 24090
Белавежская пушча – адно з нашых любімых месцаў у Беларусі. Гэта старажытны рэліктавы лес Еўропы, у якім да гэтага часу захаваліся дзікія куткі прыроды. Тут блукаюць зубры, растуць лекавыя травы, жывуць навукоўцы-пустэльнікі – нетры пушчы поўныя таямніц і легенд, якія заслугоўваюць таго, каб быць пачутымі.
Разам з МТС мы зрабілі падкаст пра гэтае магічнае месца. Запампоўвай, выпраўляйся ў пушчу і слухай наш аповед пра гісторыю леса, мясцовыя славутасці ды легенды. У нашых калег на 34travel.me знойдзеш версію на рускай і на англійскай, так што смела заві ў падарожжа па пушчы сваіх замежных сяброў.
Падкаст мы стварылі спецыяльна да валанцёрскага велапрабега Bike4SDGs ў падтрымку Мэтаў ўстойлівага развіцця. Велапрабег пройдзе ў Беларусі ў трэці раз: ён стартаваў у Горадні 24 красавіка і фінішуе ў Белавежскай пушчы 29 красавіка. Велапрабег інклюзіўны: у ім змогуць удзельнічаць людзі з інваліднасцю.
Над падкастам працавалі: Марыя Гуліна (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), KorneJ (саўнддызайн).
Mузыка: Lee Rosevere, Locos, Nctrnm, Art Of Escapism, Drake Stafford
Фота: palasatka
Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868
КАМЕНТАРЫ (1)
Great job!