Заўтра, 1-га кастрычніка, пройдзе сусветная экалагічная акцыя Let’s Do It па зборы смецця на несанкцыянаваных звалках. 113 краін падключацца да глабальнага флэшмобу, Беларусь – ужо ў шосты раз. Калі адчуваеш у сабе жаданне зрабіць наваколле чысцей – чытай ніжэй як!
Добраахвотнае жаданне прыбіраць наваколле ўзнікла, як не дзіўна, на постсавецкай прасторы. У 2008 годзе ў Эстоніі 50 тыс. чалавек выйшлі на гіганцкі суботнік і за пяць гадзін вычысцілі ўсю краіну ад нелегальных сметнікаў. Карыстаючыся сучаснымі тэхналогіямі, валанцёры абазначалі кропкі на мапе і фатаграфавалі памеры звалак, каб скаардынаваць сваю працу. З кожным годам да акцыі далучаліся новыя краіны: Літва, Латвія, Славенія, Партугалія, Філіпіны – і цяпер больш за 16 мільёнаў чалавек у справе. Задача на бліжэйшую будучыню – вычысціць усю планету ад пакінутага ў прыродным асяроддзі смецця.
Беларусь прымкнула да дзвіжу ў 2012-м. Адзіных арганізатараў як такіх у акцыі няма: хтосьці пазначае на мапе сметнік і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да прыбірання. За чатыры гады валанцёры ліквідавалі сметнікі ля Заслаўскага вадасховішча, у менскай пойме Свіслачы, на тэрыторыі сядзібы Ваньковічаў, у гарадзенскіх Пышках, некаторыя як смецце «гасілі» баршчэўнік. У красавіку 2016-га размах беларускага крыла – амаль 23 тысячы чалавек, 500 ліквідаваных сметнікаў.
Як прыняць удзел у акцыі?
Калі ты проста жадаеш прыбраць смецце разам з іншымі зацікаўленымі, знайдзі бліжэйшую ад цябе кропку на мапе, якая патрабуе прыбірання, паглядзі яе падрабязнасці: аб’ём смецця, ці прызначыў хто час сустрэчы, калі не – дадавай сустрэчу ў спіс актуальных збораў, бяры сметнікавыя мяшкі – і наперад!
Калі ты жадаеш стаць мясцовым арганізатарам, запаўняй анкету і пішы пра гэта на мыла оргаў zrobimbelarus@gmail.com. Яны абяцаюць дапамагаць на ўсім працягу акцыі.
Некалькі парадаў, як збіраць смецце
Прытрымлівайся прызначанага часу. Не адмяняй прыбіранне, калі зарэгістравалася ўсяго некалькі людзей. Па-першае, некаторыя ўдзельнікі могуць прыехаць і без рэгістрацыі. Па-другое, нават невялікая колькасць сабранага смецця – ужо ўнёсак!
Абмяняйся ў групе нумарамі, правер, каб ва ўсіх удзельнікаў групы быў твой нумар. Ён можа спатрэбіцца, калі ў кагосьці скончыліся пакеты, адбыўся неспадзяваны выпадак ці хтосьці жадае скончыць уборку раней часу.
Не прыбірайцеся даўжэй 2-3 гадзін. Далей будзе нудна. У канцы сходу пераканайся, што нікога не страцілі, а таксама абмяняйцеся ўражаннямі.
Азнаёмся з інструкцыяй па тэхніцы бяспекі.
Калі заўважыш гняздо – носку яек ці гняздо з птушкай, – варта неадкладна адысці ад гэтага месца і не прыбіраць смецце, якое знаходзіцца побач. Гнёзды некаторых птушак, напрыклад каменкі звычайнай або крыжанкі, могуць быць і сярод кучы смецця, у гэтым выпадку лепш пакінуць гэты сметнік некранутым.
Абавязкова зрабі некалькі фотаздымкаў падчас і пасля ўборкі. Зрабі здымкі ў стылі «да і пасля». Гэтыя фатаграфіі можна будзе выкарыстоўваць для прасоўвання ідэі акцыі ў будучыні, а таксама для таго, каб праз нейкі час параўнаць стан месца прыбірання.
Абавязкова дамаўляйся з групай, куды выносіць смецце і дзе яго складаць, каб да гэтага месца магла лёгка пад’ехаць смеццяўборачная машына. Не забудзь папярэдзіць арганізацыю, якая забірае смецце, пра месца складавання адкідаў.
Збірай асобна другасную сыравіну (пластык і шкло), іх можна здаць на перапрацоўку. Збіраючы пластыкавыя бутэлькі, прэсуй іх нагой. Так яны зоймуць менш месца пры транспарціроўцы.
Больш інфармацыі глядзі на сайце беларускай акцыі «Зробім!».
Фэшн-праект з двайніком легендарнага саліста Joy Division.
Мікс савецкай трапічнай музыкі 30-ых гг. з рарытэтнага вінілу ад фатографа і музычнага дыгера Максіма Шуміліна. Suitable for weekend!
Чаго чакаць ад немцаў і нямога кіно? Высвятляем падрабязнасці ў Аляксандра Багданава.
Обводи в календаре 18 и 19 июля.
Натхняліся творчасцю Лінча.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
КАМЕНТАРЫ (1)
Парижская климатическая конференция: на Западном фронте без перемен. http://streithahn.livejournal.com/161496.html