Ідзе набор на курс візуалізацыі дадзеных «Інфаграфіка BY»

Для тых, хто хоча правесці лістапад (і не толькі) з карысцю.

 

«Інфаграфіка BY»навучальны курс па стварэнні прыгожых і наглядных візуалізацый наўпрост ад вядучых інфаграфераў Беларусі. Прынцыпы інфадызайну і візуальнага сторытэлінгу, інструменты прадстаўлення інфармацыі і выкарыстання візуальнай аналітыкі ў бізнэс-працэсах – усё будзе сур'ёзна.

Абяцаюць і майстар-класы, і аўтарскія семінары з прыездам зорак індустрыітут можна паглядзець, хто завітваў у мінулым. 

Хочаш прапампаваць свае скілы і зведаць свет візуалізацыі з новага боку – хутчэй падавай заяўку. Толькі ўлічвай, што хадзіць на палову нагі не атрымаецца: заняткі будуць ісці тры разы на тыдзень + раз на два тыдні ладзяцца лекцыі запрошаных гасцей па выходных.

Дэдлайн – 23:59 5 лістапада. Адказ па залічэнні прыйдзе табе да 9 лістапада, а першыя заняткі пройдуць ужо 12 чысла. Не спі ў шапку!

 

 Падаць заяўку на курс «Інфаграфіка BY»

КАМЕНТАРЫ (1)

Вавёрка
Вавёрка | 4.11.2018 19:25

Откуда карта Минска в заглавной иллюстрации?

0 0