Хаб Imaguru працягвае дзейнасць анлайн
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.04.2021
- 3463
Два дні таму закрыўся Imaguru, галоўны беларускі стартап-хаб. Холдынг «Гарызонт» скасаваў дамову арэнды без тлумачэння прычын. Нягледзячы на гэта Imaguru працягвае працаваць анлайн і запрашае на англамоўны экахакатон, які пройдзе з 26 па 30 красавіка.
Для каго?
Для усіх, хто цікавіцца захаваннем навакольнага асяроддзя і валодае англійскай. Можна прыйсці з канкрэтнай ідэяй праекта, але гэта неабавязкова.
Што будзе?
Удзельнікаў(-іц) чакаюць ментарскія сэсіі і майстар-класы з найлепшымі эксперт(к)амі з Беларусі і краін Паўночнай Еўропы. У фінале хакатону трэба будзе прадставіць працоўныя прататыпы, пасля чаго журы вызначыць пераможцаў.
Мерапрыемства пройдзе цалкам анлайн. Удзел бясплатны, патрэбная рэгістрацыя. Заяўкі прымаюць да 23 красавіка.