З’явілася апка для вывучэння беларускай мовы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.03.2025
- 133
«Шаную» – мабільнае прыкладанне, створанае распрацоўнікамі і энтузіястамі, каб дапамагчы ўсім жадаючым пачаць вольна размаўляць па-беларуску.
Каманда праекта штодзень дадае ў апку новыя матэрыялы і функцыянал, удасканальваючы яе. Кантэнт для «Шаную» ствараецца адмыслоўцамі ў галіне беларускай філалогіі, а словы і сказы агучаныя прафесійнымі дыктарамі – рэсурсы штучнага інтэлекту для аўдыявізуальнага кантэнту тут не задзейнічаныя ўвогуле, усё чыста па-чалавечы. Пры падборы матэрыялаў каманда праекта карыстаецца сучаснымі акадэмічнымі крыніцамі.
Апка даступная толькі на Android. Спампаваць яе можна па спасылцы ў Google Play.
Праект можна падтрымаць данэйшанам або дапамагчы фідбэкам і паведаміць пра багі. Усе падрабязнасці – на сайце «Шаную».