Анансаваны цыкл івэнтаў да Дня жанчын у навуцы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.02.2021
- 6278
Тэлеграм-канал «Навука, даследаванні, усе справы» ладзіць чатыры анлайн-івэнты, прымеркаваныя да Міжнароднага дня дзяўчат і жанчын у навуцы, які святкуецца 11 лютага.
Мерапрыемствы будуць карысныя супрацоўніцам навуковых інстытутаў, студэнтам навуковых спецыяльнасцей і ўсім, хто з той ці іншай нагоды цікавіцца станам навукі ў Беларусі і ўдзельнічае ў яе развіцці.
Праграма:
10 лютага, 18:30 – лекцыя «Што такое навуковая камунікацыя», спікеркі – студэнткі магістарскай праграмы «Навуковая камунікацыя» Марына Радчанка і Ірына Панядзельнік.
11 лютага, 19:00 – варкшоп па навыках прэзентацыі свайго даследавання, эксперт – Сяргей Саўчук, сузаснавальнік Асацыяцыі Science Slam Расія, кіраўнік праекта Science Barcamp.
12 лютага, 18:30 – лекцыя «Жанчыны ў беларускай навуцы», экспертка – навуковая супрацоўніца Цэнтра маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Алеся Салавей.
13 лютага, 11:30 – варкшоп «Брэнд вучонага», эксперт – кандыдат біялагічных навук, навуковы блогер Ягор Задзярэеў.
Калі завітаць на два івэнты ці болей, потым дашлюць спасылку на запісы.