15-16 снежня «Паўночнае ззянне Doc Hub» ладзіць варкшоп для беларускіх дакументалістаў. Распавядаем, што гэта, навошта ісці і каму падзея будзе цікавая.
Што?
Варкшоп «Першая дапамога дакументальнаму кіно: пітчынгі, фонды, грошы»
Цягам двух дзён удзельнікі даведаюцца, дзе браць грошы на свае фільмы, як будаваць удалы пітчынг і фестывальную стратэгію. Таксама ты зможаш запітчыць свой праект перад замежнымі ментарамі, атрымаць ад іх парады і дапрацаваць свой пітч да стану, калі на яго неадкладна ўсім захочацца даць грошай.
Дзе?
Галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3), факультэт экранных мастацтваў БДАМ (вул. Чычэрына, 1)
Калі?
15–16 снежня (пятніца, субота)
У першы дзень 15 снежня адбудзецца тэарэтычная частка з лекцыямі на тэмы:
«Як фінансаваць фільм». Распавядзе Эва Брадзджанітэ, літоўская прадстаўніца Creative Europe MEDIA, якая падтрымлівае еўрапейскія
праекты ў галіне аўдыявізуальнай культуры.
«Кейс-стадзі фільма Віталя Манскага “Родныя”». Гунціс Трэктэрыс, латвійскі прадзюсар 26 дакументальных стужак, распавядзе пра фестывальную стратэгію і прасоўванне фільма.
«Уводзіны ў тэхніку пітчу і магчымасці капрадукцыі ў краінах Паўночнай Еўропы». Сесілія Лідзін, упаўнаважаная па дакументальным кіно Дацкага інстытута кіно, якая мае больш за 20 гадоў вопыту ў фінансаванні і вытворчасці дакументальных стужак, прачытаю гэтую лекцыю.
На другі дзень будзеш пітчыць праекты, дапільваць іх на месцы пад кіраўніцтвам ментараў і зноў пітчыць. Аўтар лепшага праекта атрымае акрэдытацыю і паездку на фестываль DocPoint Tallinn 2018.
Воля Чайкоўская, дырэктарка «Паўночнага ззяння:
– У Беларусі шмат адукацыйных мерапрыемстваў, а пра кіно – амаль не бывае. Кінаіндустрыя ў нас мала развітая. І любая актыўнасць – добры стымул для таго, каб нешта пачало змяняцца ў добры бок.
Варкшоп будзе цікавы рэжысёрам, прадзюсарам, кінааматарам, журналістам, кінакрытыкам – усім, хто нейкім чынам задзейнічаны ў кінапрацэсе ці хацеў(-ла) быць задзейнічаны(-ая).
Можа быць, прыйдзе час, і ў Беларусі пітчынгі на фінансаванне кінапраектаў таксама будуць адкрытымі і празрыстымі, і тады гэтыя веды вельмі спатрэбяцца нашым фільммэйкерам.
Падавацца могуць аўтары дакументальных праектаў любой стадыі распрацоўкі (development, production, post-production) і любой працягласці (кароткі і поўны метр). Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная.
Для падачы неабходна запоўніць анкету. Дэдлайн – 8 снежня.
Прыйсці проста паслухаць таксама можна, толькі зарэгіструйся. Дэдлайн для слухачоў – 14 снежня. Больш падрабязнасцяў тут.
На 34mag прэм’ера кнігі Аляксея Талстова «Апоўначы на сіалімскім мосьце» – рамана пра падарожжа, якое лепей скончыць, пакуль яно не прыкончыць цябе.
Создаем рождественское (или не очень) настроение.
Две очень летние вечеринки.
Дыскусіі, прэзентацыі, інтэрактыў.
Што такое крытычныя штудыі нейраразнастайнасці?
Выгараць нельга захоўвацца.
Светлая туга, каханне, настальгія.
Постмемкіберпанк у дэкарацыях Усходняй Еўропы.
«Я токсік, я душніла, і мне жывецца так шчасліва».