15 ліпеня ў Гомелі адкрыўся доўгачаканы скейт-парк, які мясцовыя трукачы чакалі аж 10 гадоў! Чылавая зона ўздоўж берага Сожа разраслася да рэспубліканскіх маштабаў, бо на адкрыццё з'ехалася рабзя з усёй краіны. Спаборнічаючы, скейтбардысты дэманстравалі, хто лепшы ў хіпі-джампе, хто круцей скача праз фанбокс, а хто зможа стаць утаймавальнікам трампліна. Пакуль зіхацелі колы і грымелі дошкі, скейтараў і публіку разахвочвалi музыкі і дыджэі, згаладалыя куцілі на фуд-корце, а стылягі тарыліся ў мясцовых дызайнераў. Глядзі наш фотарэпорт з адкрыцця і акунайся ў атмасферу, дзе драйв і рызыка – найлепшыя спадарожнікі.

















































Johnny Cosmic адзняў гістарычную падзею ў Варшаве.
Brutto адыгралі аншлагавы канцэрт на самай прэстыжнай пляцоўцы краіны. Вось падаспеў і наш візуальна насычаны рэпартаж з падзеі.
«Вагоновожатые», адкрыццё DOTYK, Story Telling Showcase 2 – як пульсаваў Менск на мінулых выходных, глядзі ў фотарэпорце 34mag.
Тры біса «Манеткі», паўнавартасны лайв-бэнд і больш за 3000 чалавек у Falcone — зафіксавалі маштаб падзеі.
Што робіцца з інтэрнэтам і медыяспажываннем?
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.