У мінулую суботу ў Гомелі прайшла трэцяя штогадовая вечарына «Аэрастат». Як адчуваеш сябе, калі паветраны шар падымае па-над зямлёю, – глядзі і чытай у адмысловым рэпорце для 34mag.
«Аэрастат» – музычная падзея, якая нязменна збірае ўсіх гарадскіх моднікаў, тусоўшчыкаў і меламанаў пад сваім шатром. Яна аб’ядноўвае жывую і электронную музыку, сучаснае мастацтва і прыроду. Арганізаваў тусоўку знакаміты ў Гомелі кафэлаторый «Cup of peace».
Першапачаткова івэнт планаваўся значна больш маштабным, у піянерлагеры «Надзея», дзе хэдлайнерамі павінен быў стаць менскі гурт «Петля Пристрастия». Аднак нешта не склалася, і мерапрыемства ў лагеры прыйшлося адмяніць. Але арганізатары вырашылі змяніць фармат і правесці лайтовую версію на гарадскім цэнтральным пляжы.
Каля вагончыка «Cup of peace» хлопцы збудавалі шацёр, пад якім размясціўся танцпол, імправізаваная дыджэйская стойка з дроваў, а ззаду экран з відэашэрагам. Музычны настрой і атмасферу стваралі і падтрымлівалі PapaBone, yrrow, makomela b2b Ghettoghetto b2b Serb, DJs Pogodina + Scarlett, Super DJ Besse, Music Lovers і Quadro.
З 17:00 можна было назіраць людзей, якія, пацягваючы ледзяныя ліманады, лянотна і мерна гулялі ў шашкі і нарды на дыванах пад вагончыкам, а больш актыўныя – на спартыўнай пляцоўцы ў футбол. Гэтым гарачым летнім вечарам на пляжы панавала расслабленая лаўнжавая атмасфера, якую рэдка можна злавіць у Гомелі.
З надыходам цемры адчуванне нейкага магічнага рэалізму ўзмацнілася. Магчыма, таму, што раз-пораз мільгаў Харытон у залатым плашчы і чырвоных трусах, які ўсіх фатаграфаваў, але часцей хацелі сфатаграфавацца з ім. Ці дзіўная дзяўчына, якая ўзняла сабе на плечы бервяно. Ці танец лімба на спартыўнай пляжнай пляцоўцы, асветленай магутнымі пражэктарамі. І ўсё гэта вельмі па-сапраўднаму, без штучнасці. Такі шчыры перформанс, арганічна ўплецены ў месца, прастору і час.
«Тут вельмі крута, мне падабаецца гэтая атмасфера, – апавядае пра свае ўражанні відавочца Федзя, – глядзі, тут мы сядзім, там гуляюць у футбол, там танчаць, і ўсё неяк правiльна і зладжана. Тут няма п’яных людзей, няма ніякай агрэсіі. Наогул неверагоднае нешта. Я такога нiколi не бачыў, шчыра кажучы».
Насамрэч лёгка можна было забыцца, у якой краіне, у якім горадзе, на якім кантыненце ты знаходзішся.
Я быў на падобных еўрапейскіх тусоўках, – распавядае Андрэй, – там усё звычайна альбо складана і занадта сур’ёзна, альбо сумна. Тут жа ўсё вельмі натхняльна: і музыка, і людзі, і месца».
«Аэарастат» стаў самай значнай летняй падзеяй у жыцці горада, а хлопцам з «Cup of peace» у чарговы раз удалося зрабіць неверагоднае свята.
Фота by Наста Кот
Адкрытая рэпетыцыя аўдыяпаэтычнага праекта Aortha & Goron – глядзі і слухай, як гучыць чалавечае цела.
Адрес новой площадки Старцева оказался ее идеальным описанием.
Наш фотарэпорт з адкрыцця вуліцы Кастрычніцкай на летні сезон – вечарынкі 34mag і Feel Brazil.
Вливаемся в этом со светлым миксом про надежду на доброе завтра.
Личные истории девушек, арестованных по статье 23.34.
Личные истории девушек, арестованных по статье 23.34.
КАМЕНТАРЫ (1)
Было волшебно! Лучшее событие гомельского лета!