Вяртаемся да нашага медыяэфіру з ружовымі ад энтузіязму шчочкамі. Першы матэрыял 2017-га – аўдыякалаж гісторый, якія адбываюцца ў апошнія хвіліны перад курантамі Новага года. Пасядзеўшы з бацькамі за святочным сталом, захапіўшыся салютамі Варшавы, зазірнуўшы ў начны клуб Стамбула і задушэўна пагаварыўшы ў Віцебску з сябрамі, разумееш, наколькі чалавецтва яднае прыдуманыя ім правілы і наколькі яны адносныя.
31 снежня мы, як ніколі, адчуваем наяўнасць і хуткасць часу. Мы адлічваем апошнія хвіліны і секунды сыходзячага года, спрабуем паспець усё завершыць, знайсці падарункі, нарэзаць салатаў. Апошняя хвіліна перад Новым годам – самая доўгая. Трэба загадаць жаданне, паглядзець адно аднаму ў вочы, адкаркаваць бутэльку шампанскага, вырашыць, ці слухаць гімн.
У гэты дзень мы свядома адмаўляемся ад адноснасці часу і ад ідэі, што часу няма. Нас нават не засмучае той факт, што, калі мы ў Менску дзяром горла і стукаемся келіхамі ігрыстага, нашыя сябры на іншым канцы свету альбо нават у суседняй краіне толькі рыхтуюцца ці проста прачынаюцца ў старым годзе. Час вынайшлі людзі, каб структураваць сваё жыццё, каб адсочваць змены ў навакольным асяроддзі, каб адчуваць, што ўсё ў свеце ўзаемазвязана. Калі-нікалі здаецца, што час нам сапраўды патрэбны толькі адзін дзень на год. Гэты дзень дае нам алібі, магчымасць, каб падвесці вынікі года і запосціць іх у Facebook, каб кінуць дурныя звычкі і прыдбаць новыя, карысныя, каб замірыцца «тем, кто в ссоре» і нарэшце падняць слухаўку, каб легальна выйсці ўсім разам на вуліцу альбо проста павітацца раз на год з суседам. А што потым? Потым новыя няспраўджаныя планы, новыя сваркі, новыя трыццаць першыя снежня. І толькі святочная ілюмінацыя горада будзе нагадваць нам, што гэта з намі было. І будзе зноў.
Каб адчуць, што час і прастора складаюць чацвёртае вымярэнне, мы папрасілі сяброў 34mag запісаць на тэлефон некалькі хвілінаў Новага года і зміксавалі іх у адну гісторыю. Дзякуючы гэтаму ты можаш за некалькі хвілінаў пасядзець за святочным сталом з бацькамі, прагуляцца па вечаровай Варшаве, зазірнуць у начны клуб Стамбула, падслухаць задушэўныя размовы на вуліцах Віцебска і паскакаць у дворыку бара ўжо крыху больш вольнага Менска.
Дзякуй кампаніі Hindenburg Systems за прадастаўлены аўдыясофт.
Дабіраемся да сакральнага. Аўдыягісторыя пра самы андэграўндны часопіс пачатку нулявых – «Студэнцкую думку».
Дзевяць святочных міксаў ад нашых сяброў-дыджэяў – наш традыцыйны падаруначак пад навагоднюю ялінку.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Спасибо за эту аудиодокументалку. Очень лампово. Где-то посмеялась, где-то грустно улыбалась.