Ілюстратарка Надзя Макеева запусціла часопіс пра сучарт
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.05.2019
- 6236
Цяпер ты можаш камфортна сачыць за светам беларускага арту вачыма людзей з гэтай сферы.
Надзя Макеева, беларуская мастачка, чые працы ты дакладна бачыў(-ла) хоць бы ў выглядзе вокладак «Кассиопеи» і «Петли пристрастия», запусціла новы праект Chrysalis Mag.
Гэта часопіс пра сучаснае беларускае мастацтва, галоўная мэта – асвятліць і звярнуць увагу чытачоў на лакальных аўтараў і аўтарак, якія не атрымліваюць дастатковай увагі ў гарадскіх медыя. Разам з Надзяй у каманду Chrysalis уваходзяць мастацтвазнаўца Павел Дарохін і дызайнер Валодзя Горз.
На дадзеным этапе Chrysalis хутчэй выглядае як каталог-агрэгатар, што проста збірае ў адным месцы працы, якія зацаніла рэдакцыя. Але ў планах часопіса ўжо ёсць пашырэнне фармату выдання – будзем сачыць і табе раім.
Пераходзь на сайт Chrysalis, заадно можна падпісацца і на іх інстаграм.
Надзя Макеева:
«У бліжэйшы час будзем чымсьці накшталт каталога. Але з часам плануем пашырыць фармат. Аўтараў і іх работы выбіраем зыходзячы з асабістых пераваг каманды. Мне вельмі падабаецца фармат такіх часопісаў, як Hi-Fructose і Beautiful Bizarre, – у ідэале хацелася б выглядаць гэтак жа».