Чарнобыль: «Экадом» ладзіць серыю тэматычных івэнтаў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.04.2020
- 5933
НДА «Экадом» прапануе абмеркаваць «спадчыну» Чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы. Серыя бясплатных тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных 34-й гадавіне трагедыі, пройдзе ў анлайне.
Праграма:
22 красавіка, 20:00 – сумесны прагляд кінакарціны «Сталкеры Чарнобыля: даследчыкі постапакаліпсісу». Праект «Культура супраціву» даследуе падпольнае жыццё Чарнобыльскай зоны адчужэння, якая ў апошні час прыцягвае ўсё больш экстрэмалаў – турыстаў і спартоўцаў. Фільм узяў прыз «Лепшы дух прыгод» на Шэфілдскім кінафестывалі прыгод. Дзе глядзець: на старонцы «Экадома» ў Facebook і на YouTube-канале.
23 красавіка – запуск серыі экападкастаў «Асадачак застаўся». На сайце «Экадома» з'явяцца пяць аўдыяперадач пра праблемы будаўніцтва Беларускай АЭС, наступствы Чарнобыльскай аварыі, пра гісторыю пратэстнага антыядзернага руху і не толькі. Дзе слухаць: на сайце «Экадома».
24 красавіка, 12:00 – анлайн-дыскусія «Эканоміка БелАЭС: выгадны пуск?». Гутарка грунтуецца па матэрыялах расследавання Беларускай антыядзернай кампаніі. Як узяць удзел: зарэгістравацца па спасылцы.
26 красавіка, 20:00 – анлайн-абмеркаванне фільма «Сталкеры Чарнобыля» з рэжысёркай Іарай Лі. Спецыяльныя госці дыскусіі: Сіндзі Фолкер, спецыяліст па радыяцыі і здароўі з Beyond Nuclear (ЗША), і Віталь Сярветнік, сустаршыня РСаЭС (Расія). Мова сустрэчы – англійская. Дзе глядзець: у Facebook, папярэдне трэба зарэгістравацца.