Гомель: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 10.04.2020
- 8573
У новым выпуску падкастаў пра абласныя гарады Беларусі – сумеснага праекта 34 і МТС – мы выпраўляемся ў лагодны горад над Сожам.
У Гомелі можна запаволіцца і даверыцца плыні, пашпацыраваць па старадаўніх вуліцах і раскошных парках, а ўвечары зазірнуць на пастаноўку сучаснага тэатра або завіснуць у модным бары. Мы прагартаем шматвяковы летапіс яго жыцця – поўны гераічных старонак і цяжкіх выпрабаванняў, паназіраем за мерным бегам Сожа і ўбачым сучасны твар горада – малады, смелы і дзёрзкі.
Слухай падкаст на беларускай або рускай, рэкамендуй сваім сябрам in English, устаўляй слухаўкі ды ўключай уяўленне – Гомель раскрывае свае сакрэты толькі ўважліваму слухачу.
Над падкастам працавалі: Аляксандра Мурашка (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Барыс Нікалайчык (голас), Вольга Цяшкевіч (голас), Соня Гінзбург (пераклад на англійскую), Plato Sound (саўнддызайн).
Фота: palasatka
Музыка: Text Me Records / Leviathe – I Miss You, Wayne Jones – Brain Trust, SYBS – At Odds, Gunnar Olsen – Howling, Sir Cubworth – Everything Is Fine, Diamond Ortiz – Upstairs With Cat, Quincas Moreira – Miles Beyond, Craig MacArthur – The Old RV, Jeremy Blake – Trinity
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868