Гэта праўда. Brutto выступяць у Гомелі ўжо ў суботу, 29 кастрычніка. Напярэдадні шоу мы пагутарылі з Антонам Азізбекянам – прадзюсарам гурта – пра турнэ Brutto па Паўночнай Амерыцы, вяртанне на беларускую сцэну і недавер прыхільнікаў да таго, што адбываецца.
Магчыма, людзі да канца яшчэ не вераць у рэальнасць канцэрта ў Беларусі, таму што раней ні «Ляпісам», ні Brutto не давалі выступаць на радзіме?
Нас паклікалі сур’ёзныя арганізатары – мы прынялі запрашэнне. Усе неабходныя дазволы на канцэрт атрыманыя, квіткі выдатна прадаюцца, мы ідзем на аншлаг, у Менску і Гомелі вісяць білборды, па радыё і ТБ круцяць рэкламныя ролікі канцэрта, нас нават клікалі ў эфір «Добрай раніцы, Беларусь», але мы ўсё ж такі панк-гурт і на такія прапановы звычайна не адклікаемся.
Фанаты пытаюцца, чаму Гомель? Хлопцы, нам не прынцыпова, з якога горада пачынаць выступы ў Беларусі. Так прапанавалі арганізатары – агенцтва ALL STARS, – мы пагадзіліся. Паклікалі б у Барысаў або ў Светлагорск, сыгралі б там. Гомель – добры выклік для нас. Па лагістыцы асабіста нам вельмі зручна – Гомель знаходзіцца паміж Кіевам і Менскам. Яшчэ нам цікава, колькі людзей прыедзе на канцэрт з іншых гарадоў. Гомель – гэта ўсё ж не Вільня, там няма «Акропаліса».
Як выглядае працэс падрыхтоўкі цяпер, калі да канцэрта засталіся лічаныя дні?
Мы вярнуліся з аншлагавага туру па ЗША і Канадзе, затым яшчэ выступілі ў Германіі, Даніі і наўмысна не прымалі больш ніякіх запрашэнняў, таму што нам трэба быць у лепшай форме. Цяпер усе ўдзельнікі гурта знаходзяцца ў Менску, рэпетуем на нашай базе, рыхтуемся. Міхалок робіць прабежкі ў Парку Перамогі на Камсамольскім возеры. У Гомель мы выязджаем за дзень да канцэрта, каб спакойна працягнуць падрыхтоўку да выступлення на месцы.
У дзень канцэрта з Менска паедзе цэлы шатл з нашымі сваякамі – бацькі, жонкі, дзеці, сябры. Многія ўпершыню ўбачаць нас на сцэне. Для ўсёй вялікай сям’і Brutto гэта важная падзея.
Фанаты пытаюцца, чаму Гомель? Хлопцы, нам не прынцыпова, з якога горада пачынаць выступы ў Беларусі.
Зразумела, чым гэты канцэрт будзе адрознівацца па гістарычным фоне. А чым яшчэ?
Гэта будзе прэм’ера праграмы Double Hot: песні з альбомаў Underdog, «Родны Край» і нятленцы «Ляпісаў». Трубы, як напісана на афішах, будуць. Мы прафесіяналы і не падзяляем праграму на кіеўскую, амерыканскую, гомельскую – мы робім тое, што ўмеем. Наш VJ і мастак па святле Саша Галушка спецыяльна для гэтага канцэрта стварае новыя відэаінсталяцыі на аснове прац беларускага дызайнера Артура Вакарава з агенцтва «Адліга». За гук адказвае кампанія SoundCafe – эксклюзіўныя прадстаўнікі амерыканскай кампаніі Meyer Sound у Рэспубліцы Беларусь.
Мы рыхтуемся вельмі стрымана, каб выдаць максімум на сцэне. Часта кажуць, што ў жыцці мы спакойныя, а на сцэне шалёныя, – гэта і ёсць акумуляванне энергіі. Для беларускага канцэрта энергія збіралася вельмі доўга, і мы выдадзім усё, на што здольныя. Мы хочам, каб родны глядач у поўнай меры пазнаёміўся з намі – усё ж такі мы першы раз выступаем на радзіме. Сюрпрызы таксама будуць.
Давай пагаворым пра Амерыку. Вы даўно планавалі выступіць у ЗША, тур некалькі разоў пераносіўся, і толькі цяпер усё атрымалася. Раскажы пра свае ўражанні пра гэта – як чалавек, які арганізаваў дзясяткі тураў «Ляпісаў».
Гэта быў вельмі працяглы і лагістычна складаны працэс. Нас 14 чалавек, усім патрэбныя працоўныя візы – гэта абавязковая ўмова. Мы былі ў двух гарадах Канады і ў сямі гарадах ЗША. За 11 дзён 9 гарадоў – Бостан, Нью-Ёрк, Чыкага, Таронта, Дэнвер, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска, Сіэтл, Ванкувер. Гэта як злятаць на Месяц, сур’ёзна. Далёка не факт, што якая-небудзь папулярная ў Лондане група зможа паехаць у Амерыку і сабраць залу сваіх гледачоў, – што ўжо казаць пра групу з Беларусі. Мы прыляцелі ў Нью-Ёрк і першыя гадзіны проста блукалі па вуліцах, прывыкалі да розніцы ў часе. Часцей за ўсё нашы канцэрты праходзілі, калі ў нас на радзіме было гадзін 5 ці 9 раніцы, уяўляеш? І мы выступалі ў легендарных класных клубах, а не ў нейкіх пабах і цэрквах, як нас палохалі айчынныя папярэднікі.
У мясцовых арганізатараў не прынята гаварыць пра тое, што звычайна хвалюе нас, – пра зборы, колькасць гледачоў. У Чыкага нам сказалі: «Хлопцы, вы сабралі Нью-Ёрк, якая вам ужо розніца? Наперадзе аншлагі!» Пры гэтым у нас была вялікая канкурэнцыя: гэта ЗША, паўсюль былі афішы, напрыклад, Green Day з квіткамі за 25 даляраў, а ў нас на некаторыя выступы было даражэй. Мы знаходзіліся ў самым эпіцэнтры канцэртнага бізнэсу, дзе ўсё вельмі жорстка, дзе дзясяткі крутых канцэртаў у дзень. І я лавіў сябе на думцы: «Як класна, што ў нас няма амбіцый скараць заходні рынак. У нас тут ёсць свая публіка. Мы бяром сваё».
Што тычыцца гледачоў, то я не хачу ў дачыненні да іх выкарыстоўваць слова «эмігранты», яно неяк моцна аддае стэрэатыпамі і Брайтан Біч. Я бачыў нашых суайчыннікаў, якія з нейкіх асабістых прычынаў жывуць там. Афігенная публіка, маладая. І яны прыходзілі менавіта на Brutto. Я хваляваўся, што ў мяне будуць пытацца пра старыя хіты, але гэтага не было – нават неяк крыўдна стала. Арганізатары Event & Entertainment казалі: «Мы запрасілі Brutto, мы ведаем і паважаем вашу гісторыю».
Можа быць, і добра, што вы прыязджаеце ў Беларусь як ужо нашумелы гурт. Адна справа – ваша выступленне два гады таму, зусім іншая – цяпер.
Я таксама пра гэта думаў. Цяпер мы на піку формы – мы маладая група, якая ўжо з’ездзіла ў Амерыку, выступае ў Еўропе з сольнымі канцэртамі і на фестывалях, з’яўляецца хэдлайнерам украінскай сцэны. Я цвёрда перакананы, што ўсе адбываецца тады, калі павінна адбыцца.
Гомель
Лядовая Арэна
29 кастрычніка
20-гадовы хлопец, які ўжо год не выходзіць са сваёй кватэры, распавядае, якія плюсы ў пустэльніцкім жыцці i як наладзіць быт хікікаморы.
Раскопваем гісторыю, пішам звароты, дапамагаем рукамі, ведамі, грашыма.
Прадстаўнік кампаніі «Генплан – для минчан!» распавядае, як навучыць мясцовых жыхароў абараняць свой горад.
«Black Paper Doll» – дзевяць злабадзённых гісторый, насычаныя класічным сіэтлаўскім гукам. Урубай у бліжэйшым падвале!
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (3)
на фото где все скопом - американизированные обезьянки.
Гурт Стары Ольса даў каля 40 канцэртаў у ЗША. Дык мо Кашлікаў напіша і пра іх, а не толькі пра гурт, у якім ён працуе прэс-аташэ))
Чакаем Brutto! Будзе крута!