Падкаст пра мастацтва Беларусі. Мастакі-падарожнікі
- Рубрыка: ПАДКАСТЫ ПРА МАСТАЦТВА
- 11.06.2021
- 22162
У чарговым выпуску падкаста пра беларускае мастацтва ад 34 і МТС адпраўляемся дарогамі Беларусі разам з мастакамі-падарожнікамі.
На пачатку дваццатага стагоддзя яны хадзілі ад вёскі да вёскі і прапаноўвалі сялянам за ежу і начлег прыўнесьці крыху прыгажосці ў паўсядзённасць – намаляваць дыван. Яны не атрымалі прызнання пры жыцці, але цяпер мы захапляемся іх працамі і талентам. Гэта Язэп Драздовіч і Алена Кiш. Час ім выпаў няпросты: Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР, Другая сусветная вайна… І вось пасярод галодных і ваенных гадоў, падчас арганізацыі калгасаў і ўдарных будоўляў гэтыя летуценнікі ствараюць свае ўласныя светы з жыхарамі іншых планет або райскімі жывёламі.
Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:
З рукапісаў Язэпа Драздовіча. Ariapolis. Альбом «Жыццё на Месяцы»
З рукапісаў Язэпа Драздовіча, «Дзе Мы і Хто Мы»
(Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)
Язэп Драздовіч, «Cosmopolis. Порт нябеснага прастору на кальцы Сатурна»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Язэп Драздовіч, «Астран-абсерваторыя з квадрантам на кальцы Сатурна»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Язэп Драздовіч, раслінна-кветкавы дыван з яблыкамі
(Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»)
Язэп Драздовіч, дыван з замкам над возерам «Накцюрн»
(Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»)
Алена Кіш, «Дзева на водах»
Алена Кіш, «Рай»
Алена Кіш, «Ліст да каханага»
***
Дзякуем за дапамогу мастацтвазнаўцы Вольге Архіпавай і пісьменніцы Зараславе Камінскай.
***
Падкаст можна паслухаць па-руску.
Выпуск таксама даступны на іншых платформах:
Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка, Spotify.
Над падкастам працавалі: Маша Гуліна (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Radio Plato (саунд-дызайн).
У падкасце прагучалі трэкі: Geographer – Float; Puddle of Infinity – Their Story, Them Seeing; Lish Grooves – Pitch; Chris Haugen – Mind Stream; pATCHES – An Excuse To Do Less, Not More.
Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868