Падкаст пра беларускае мастацтва. Мастакі з Беларусі ў Парыжы
- Рубрыка: ПАДКАСТЫ ПРА МАСТАЦТВА
- 14.05.2021
- 16420
Мастакі Парыжскай школы з Беларусі заслужана праславіліся на ўвесь свет – і мы вырашылі прысвяціць ім асобны выпуск падкаста пра беларускае мастацтва, які 34 робіць сумесна з МТС.
На пачатку ХХ стагоддзя ў Парыж з беларускіх гарадоў і мястэчак з’язджаюцца вучыцца дзясяткі таленавітых маладых людзей, якія хочуць быць мастакамі. Сярод іх шмат сапраўдных зорак, але мы спынімся на двух галоўных героях і, мабыць, самых вядомых мастакоў – ураджэнцаў Беларусі: гэта Марк Шагал і Хаім Суцін. Жыццё кожнага з іх было падобнае да займальнага фільма з непрадказальнымі паваротамі: тут і войны, і пераезды, і каханне з першага позірку на ўсё жыццё, і нечаканы шчаслівы білет, калі амерыканскі мільянер раптам купляе некалькі дзясяткаў карцін малавядомага мастака. І, вядома, пагаворым пра самі гэтыя карціны і пра тое, што робіць іх асаблівымі.
Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:
Марк Шагал, «Над горадам» – вуліца Пакроўская
(Траццякоўская галерэя, Масква)
Віцебск, упрыгожаны да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі
(кадры з кінахронікі)
Марк Шагал, «Партрэт Бэлы ў белым каўняры»
(Цэнтр Пампіду, Парыж)
Марк Шагал, роспіс Маскоўскага яўрэйскага камернага тэатра
Марк Шагал, роспіс плафона Парыжскай оперы
Амадео Мадыльяні, «Партрэт Хаіма Суціна»
(Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон)
Хаім Суцін «Туша быка»
(Мастацкая галерэя Олбрайт-Нокс, Бафала)
Хаім Суцін, «Маленькі кандытар»(Музей Аранжэры, Парыж)
Хаім Суцін, «Ева»
***
Дзякуем за дапамогу Віктару Марціновічу i Сяргею Харэўскаму..
***
Падкаст можна паслухаць па-руску.
Выпуск таксама даступны на іншых платформах:
Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка, Spotify.
Над падкастам працавалі: Маша Гуліна (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Radio Plato (саунд-дизайн).
У падкасце прагучалі трэкі:Aaron Kenny – Parisian Cafe; Chris Haugen – Et Voila; Dan Bodan – Fortress Europe; E's Jammy Jams – Nighttime Stroll; Godmode – To Ponder
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868