Падкаст пра мастацтва Беларусі: Сапраўдныя рамантыкі
- Рубрыка: ПАДКАСТЫ ПРА МАСТАЦТВА
- 29.04.2021
- 10385
У новым выпуску падкасту пра беларускае мастацтва ад 34 і МТС падарожнічаем праз 19 стагоддзе – час рамантызму і вялікіх узрушэнняў. А яшчэ гаворым пра трох важных мастакоў гэтай эпохі: Івана Хруцкага, Напалеона Орду і Станіслава Жукоўскага.
Івана Хруцкага ты дакладна ведаеш як мінімум па адной яго працы: фрагмент карціны «Партрэт жонкі з кветкамі і садавіной» калісьці ўпрыгожваў купюру ў тысячу рублёў. Але акрамя знакамітых (і сапраўды вельмі прыгожых) нацюрмортаў ён яшчэ піша незвычайныя партрэты, звязаныя з яго асабістай сямейнай гісторыяй і перакананнямі. Напалеон Орда пражывае жыццё сапраўднага героя сваёй эпохі: сядзіць у турме за ўдзел у таемным таварыстве, удзельнічае ў паўстанні, збягае ў Парыж, сябруе з Міцкевічам і Шапэнам – а потым вяртаецца на радзіму і праводзіць час у падарожжах, дакументуючы ў сваіх малюнках архітэктуру і гістарычныя месцы Беларусі, Украіны і Польшчы. А Станіслаў Жукоўскі стварае жанр мемарыяльнага пейзажу і ўнікальныя выявы інтэр'ераў: здаецца, нават адчуваеш водар чаромхі, якая расце каля старой сядзібы. Больш падрабязная інфармацыя пра незвычайных лёсы гэтых мастакоў – у нашым выпуску.
Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:
Валенцій Ваньковіч, «Міцкевіч на скале Аю-Даг»
(Нацыянальны музей у Варшаве)
Іван Хруцкі, «Партрэт жонкі з кветкамі і садавіной»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Іван Хруцкі, «Плады і дыня»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Іван Хруцкі, «Партрэт І. Булгака»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Іван Хруцкі, «Партрэт В. Лісоўскага»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Напалеон Орда, палац у Нясвiжы
Наполеон Орда, Фарны касцёл у Гародне
Напалеон Орда, сядзіба Чапскіх у вёсцы Прылукі
Напалеон Орда, Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў
Станіслаў Жукоўскі, «Вуглавая гасцёўня»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Станіслаў Жукоўскі, «Былое»
(Нацыянальны мастацкі музей)
***
Дзякуем за дапамогу мастацтвазнаўцы і пісьменніку Сяргею Харэўскаму.
***
Падкаст можна паслухаць па-руску.
Выпуск таксама даступны на іншых платформах:
Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка, Spotify.
Над падкастам працавалі: Маша Гуліна (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Radio Plato (саунд-дизайн).
У падкасце прагучалі трэкі:: Godmode – Spring Field; Underbelly & Ty Mayer – On Foot; Godmode – Dolphin-esque; Chris Haugen – Bohemian Beach; Kevin MacLeod – Brittle Rille (Reunited); Напалеон Орда – паланэз «Паўночная зорка»; Kevin MacLeod – For Originz; Twin Musicom – Lightning on a Blue Sky.
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868