34 прычыны застацца летам у Беларусі

  • 15.06.2018
  • Аўтар: 34mag
  • 7966

Калі ты плануеш выехаць летам з Беларусі, кінь дурное. Для гэтага ў цябе ёсць тры астатнія сезоны. Дзелімся з табой 34 прычынамі, чаму ну ніяк лепей не з'язджаць з роднай зямлі ні ў чэрвені, ні ў ліпені і ні ў жніўні. Дадавай свае нагоды!

 

 1.   Выпадкова і часта сустракаць сяброў на вуліцы.  

 

 2.   Назіраць за жыццём з летніх тэрас.  

 

 3.   Можна не браць з сабой куртку.  

 

 4.   Халаднік.  

 

 5.   Слухаць музыку на адкрытым паветры.  

 

 6.   Стаць сведкай фестывальнага руху ў Менску.  

 

 7.   Повідну вяртацца з рэйваў.  

 

 8.   Гуляць з шавухай або фалафікам.  

 

 

 9.   Не парыцца, што скончылася віза.  

 

 10.   Не парыцца, што скончыліся грошы.  

 

 11.   Метадычна падбухваць на вулцы.  

 

 12.   Адчуць каштоўнасць гарачай вады.  

 

 13.   Хадзіць без станіка (хлопцам таксама).  

 

 14.   Слухаць Каржа з мабілы.  

 

 15.   Цалавацца ў маляўнічых дворыках і не мерзнуць.  

 

 16.   Часцей бачыць усмешкі.  

 

 

 17.   Выбірацца кожны тыдзень на прыроду.  

 

 18.   Нарэшце дабрацца на ровары да Менскага мора.  

 

 19.   Збіраць ягады.  

 

 20.   З'ездзіць на SPRAVA.  

 

 21.   Падвэндзіць пяткі на Купальскім вогнішчы.  

 

 22.   Крутануць рулетку падарожжаў па Беларусі і ірвануць у еб*ні.  

 

 23.   Пераначаваць на самым вялікім востраве Беларусі.  

 

 24.   Прайсціся па балотах.  

 

 25.   Знайсці скарб, пакуль зямелька мяккая.  

 

 26.   Не хвалявацца, што камары пераносяць малярыю.  

 

 

 27.   Вырасціць зяленіва на падаконніку і з'есці.  

 

 28.   Чыліць на лецішчы і чытаць кніжкі.  

 

 29.   Глядзець кіно пад адкрытым небам.  

 

 30.   Сплавіцца па Нямізе пасля залевы.  

 

 31.   Хадзіць паўсюль пешшам.  

 

 32.   Тусавацца з замежнымі сябрамі, таму што летам Minsk асабліва Not Dead.  

 

 33.   Зразумець, што жыццё не поўнае лайно.  

 

 34.   Бо здаецца, што так будзе заўсёды.  

 

Фота: palasatka

КАМЕНТАРЫ (1)

Лёша Мартиг
Лёша Мартиг | 19.06.2018 12:01

Цёплай бязветраннай ноччу летам у Мinsku надта шчыльна канцэнтруецца цiшыня i ўтульнасць. Трэба браць ровар i проста ехаць: ёсць шанс дакрануцца да сапраўднай магii. Асаблiва такi спорт падыходзiць для iнтравертаў, бо хутчэй за ўсё ты будзеш адзiн на сваiм маршруце.

3 0 +3