Едзеш сёлета на фэст? Лёсік! Так, плаўкі ёсць, пляшка таксама, партатыўная калоначка… Стапэ! А што на ёй слухаць? Наш ход! Сумесна з бельгійскім Dour Festival падрыхтавалі паўтарагадзінны мікстэйп для летніх вандровак па фестывалях. Падборачка пасуе як для кампанейскага трыпу на тусу, так і для разняволенага чылінгу паміж фестывальнымі днямі. Bon voyage!

Tracklist:
Мікстэйп цалкам складаецца з трэкаў артыстаў, якія сёлета выступяць на Dour. Фестываль робіць моцны акцэнт на музычным складніку, таму лайнап проста тоўпіцца зоркамі электронікі, рэпу і року – тут кожны знойдзе сабе нешта сваё. Правіць балем у гэтым годзе будуць M.I.A, Die Antwoord, Justice, а таксама Two Door Cinema Club. Апроч музыкаў з трэкліста, на пляцоўках фэсту выступяць Toddla T, DJ Vadim, Wax Tailor, Solange, Phoenix, Nas, Noisia, Little Simz, Pusha T, Todd Terje, The Black Madonna, Dubfire, Pendulum, Machinedrum, Soulection, The Gaslamp Killer, Acid Arab, Young Fathers, Carl Craig, Tale Of Us, Dixon ды іншыя.
Фестываль пройдзе з 12 па 16 ліпеня ў невялікай бельгійскай камуне Дур. Комба-квіток на пяць дзён каштуе ўсяго € 155, за адзін аддасі € 55. Кемпінг included. На наш погляд, вельмі трапная прапанова за over 200 канцэртаў і вечарынак!
Квіткі шукай тут.
Фота з FB фэсту
* «Дур» Фестываль, 12-16 ліпеня 2017
ООО «Ирвинга группа»
УНП 191751509
Диджеи рассказывают, где они покупают винил и зачем это делать в 2018 году.
Ад капірайту да капілэфту: разглядаем працэсы, звязаныя з аўтарскім правам, а таксама альтэрнатыўныя да яго падыходы.
Кароткі і ясны мануал пра тое, як перастаць быць індывідуальным прадпрымальнікам.
Рок-гимн сопротивлению внутреннему «я» от витебской группы.
Што робіцца з інтэрнэтам і медыяспажываннем?
«Рана ў сэрцы робіць цябе мацнейшай, калі ты не маўчыш».
Першы выпуск – пра галоўную постаць бурапенных 1920-х.
КАМЕНТАРЫ (1)
Всем миксам микс! Захотелось на Дур