РЭЛІЗ

Plyvie Čoven Sneguole

Скрыпачка гурта Vuraj Анастасія Папова прэзентуе ўласны ЕР, у стварэнні якога ёй дапамаглі калегі па фолку. «Plyvie Čoven» – гэта чатыры песні, дзе фолк сустракае электроніку з построкавым разуменнем вечнасці.

 

 

Стваральніца праекта Анастасія Папова пра рэліз:

– Назва Sneguole паходзіць ад літоўскага імя Snieguole, што можна перакласці як «пралеска». Мая мама хацела даць мне такое імя. Рэч у тым, што я нарадзілася ў Літве ў красавіку і ў той дзень пайшоў снег. Што праўда, маці перадумала.

Калі вы чакаеце ад рэліза фолку, які мы прывыклі чуць у выкананні гурта Vuraj, то папярэджваем: Sneguole – гэта хутчэй сумесь жанраў, нават пры тым, што галоўны складнік – сапраўдны фальклорны матэрыял – застаецца на месцы.

Песні, а іх усяго чатыры, паходзяць з розных рэгіёнаў Беларусі. Вакальную партыю ў «Плыве човен» выконвае Надзея Шылавец, адна са старэйшых носьбітаў спеўнай традыцыі Піншчыны. Яе выкананне стала адным з маіх наймацнейшых перажыванняў, звязаных з фолкам. Раней я б ніколі не падумала, што захачу працаваць з фальклорам: мае прыярытэты хутчэй тычыліся спалучэння акадэмічнага мінімалізму з электронікай. Прынамсі, мне заўжды хацелася паспрабаваць сябе менавіта ў гэтым кірунку, а выйшла нешта зусім іншае.

 

У запісе бралі ўдзел:
Анастасія Папова – скрыпка, аранжыроўка, электроніка
Сяргей Доўгушаў – вакал, колавая ліра

Надзея Шылавец – вакал
Іван Арцімовіч – гітара
Данііл Залесскі – бубны
Віктар Сямашка – кларнет

Звядзенне – Андрэй Багданаў
Мастэрынг – Павел Сініла
Запіс – studio Forz, Vozdookh, Everest
Вокладка – Надзея Саяпіна

DOWNLOAD 56 МБ
SaferOne и Пушкинская

SaferOne и Пушкинская

Минский грайм-музыкант показывает знаковые места своего нейборхуда.

Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.