РЭЛІЗ
Minsk-California Groove Dealers
Нарэшце! Менскі груві-фанкі-рага-гурт Groove Dealers, адказны за татальны каліфарнікейшн у Беларусі, выпускае дэбютны міні-альбом «Менск-Каліфорнія». Чатыры песні плыткі – гэта прызнанне ў любові летняму вайбу і такому стану душы, калі ты пераскакваеш жыццёвыя парэнчы з лёгкасцю паркуршчыка – так цябе прэ!
Groove Dealers пра рэліз:
Як адказны індзі-гурт, які працуе над матэрыялам, канцэпцыяй і гучаннем, мы паставілі сабе мэту – «Песня года Беларусі». Бо толькі там (і на «Славянскім базары») нас змогуць па праве ацаніць. Таму мы пачынаем наш шлях з гэтай EP: кожная кампазіцыя тут у сіле ўпрыгожыць любое дзяржаўнае свята ці карпаратыў.
Дадзены міні-альбом перапоўнены болем, надзеяй і хмельнай весялосцю. Песні закранаюць важныя псіхалагічныя механізмы – паспрабуй тут застацца ранейшым пасля праслухоўвання. Пяшчотны і меладычны вакал, які часам пераходзіць у фірмовы лепсаўскі рык, прымусіць пачуць і зразумець перажыванні лірычнага персанажа, а модная аранжыроўка, натхнёная «Песнярамі» і гуртом «Грыбы», дазволіць пусціцца ў нязмушаны дэнс. Усё ў лепшых традыцыях беларускай эстрады і па яе канонах.
Спадзяемся, што неўзабаве нам дадуць «народных».
P. S. Слухайце прадузята і чытайце між радкоў. Што можа быць горш?! Марыць пра мора, не выбіраючыся з лужыны.
Асобную падзяку музыкі выказваюць Мікалаю Старажуку і студыі DoReMi за дапамогу ў запісу і студыйнай працы, Electrofood Ch – за крутыя скрэтчы.
Лаві Groove Dealers на фестывалі Viva Braslav 3 жніўня!
Калі жадаеш прасякнуцца глыбей менска-каліфарнійскім вайбам, пачытай інтэрв’ю з Groove Dealers (кароткаметражка – ва ўкладышы), а таксама паглядзі лайв-відэа з іх сольнага канцэрта ў Re:Public.
Groove Dealers у сеціве:
VK | Soundcloud | Instagram
Вокладка – La Chatte Fantastique. Фота – Таня Капітонава
DOWNLOAD 44 МБ
КАМЕНТАРЫ (4)
Вакал чымсьці нагадвае 2rbina2rista, альбом добры, слухаць можна. Але імкнуцца быць ацэненнымі на "базары" не самая лепшая мэта. Па-першае, гэта не гаворыць аб высокім узроўні выканаўна і ўвогуле ні аб чым добрым не гаворыць, па-другое, з гэтым альбомам ў вас ўсё роўна нічога не атрымаецца :)
*выканаўца
Я бы этим пацанам народных прямо сейчас дал, это же гениально)
Здаецца вайны хiба не павiнна быць, a то, як той казау, трэ камусьцi за гэна падзяку выказаць. Гой славяны, гой на бэзар! Чууувак аблажался, чууувак аблажался...