Сяргей Пукст прадстаўляе нам свой, здаецца, пяты сольны альбом. У жанры – як мінімум небывалым у Беларусі – аўдыяфільма. Пукста заўсёды не любілі за вы*бістасць – цяпер ёсць шанец не любіць яшчэ больш.
Альбом Пукста «Гендерный баланс» – гэта гісторыя вусеня, ці ўмоўнага Нэа, які прарываецца праз інфармацыйны трындзёж сучаснага грамадства і пасля яго смерці ўсведамляе, што сарамлівасць і непрыгажосць – гэта такая ж самая няпраўда, якой у выглядзе грымаскі ты прыкрываеш свае ўнутранае ззянне.
Сяргей Пукст пра рэліз:
– У мяне ёсць стары покетбук з андроід-функцыяй 1.1. І мне неяк спадабаўся яго голас. Ён, відаць, не быў моцна распрацаваны, таму і стаў самым прыдатным. Характэрныя збіўкі, нетраплянне ў інтанацыю, невымаўленне слоў – усё гэта адмяніла пафас тэксту і зрабіла яго крыху больш адхіленым, двухсэнсоўным і іранічным. Увесь лявацкі пафас стаў не такім плакатным і адназначным.
Першапачаткова я запісаў музыку, якая, відавочна, была кінематаграфічнай. Я зразумеў, што форма рыфмы – песні ці рэпу – сёння ў мінулым. Сёння трэба казаць думкі, якія ніякім чынам не аформлены. Калі ты кажаш у рытме, то ты падпарадкоўваешся рытму, а не сэнсу. А тут чысты тэкст і чыстая музыка, якія суіснуюць поліфанічна. Яны ніяк не падкрэсліваюць адзін аднаго, не акампануюць адзін аднаму, а незалежна супрацоўнічаюць. Гэта заўжды было скразной ідэяй маёй творчасці.
Пукст у сеціве:
“Hiendiernyj balans” (“Gender Balance”) is an acute social pamphlet from Belarusian underground agent Siarhiej Pukst. He seems to present us his own fifth solo album. In a genre of audio film, at least unheard-of in Belarus. Pukst has always been disliked for fu*king around – now there is one more occasion not to love him even more.
Пукст :
КАМЕНТАРЫ (2)
Пукст крутой был, крутой есть и крутым останется
Экспериментально, идея интересная заставить говорить робота. Однако это только концепт, до произведения искусства не дотягивает — слушать один раз для ознакомления.