Сёння на «Першаку» публікуем дэбютны рэліз бубнача The Yankees Of Moor Максіма Тэльскага. Сыраватая, трохі падобная да дэмкі, плытка чапляе сваёй некранутасцю стварэння, блізкасцю паміж пачуццём і яго ўвасабленнем. Быццам музыка ўжо ўзяў «два да мора» і, расклаўшы сціплы агонь, вяшчае з берагоў унутранага акіяна.
DVADAMORA пра рэліз:
– Усё проста: гітара, вакал, мінімальная перкусія. «За гадзіну-дзве спраўлюся». У выніку, як гэта бывае, падчас запісаў нарадзілася мноства ідэй, варыянтаў, аб’ём. Некаторыя з песень таміліся ў чаканні некалькі гадоў, некаторыя – нарадзіліся зусім нядаўна. Усё запісана мной, за выключэннем, вядома, жаночага вакалу, дыджэрыду, калімбы і тыбецкай чашы. Не магу сказаць адназначна, пра што альбом, бо трэкі даволі разнастайныя па стылістыцы і змесце. Але веру: слухач зверне ўвагу і на тэкставую нагрузку.
У альбоме гучаць:
Вецер
Мора
Космас
Павел Кулагін
Алена Клімова
Аляксандра Мацур
Уладзіслаў Палуночны
КАМЕНТАРЫ (1)
Пение Максима, особенно на английском, доставляет боль. Очень концептуально