РЭЛІЗ

В пустоте Нелюбов

Сёння на «Першаку» мы прэзентуем дэбютную работу беларускага электроннага one-man-праекта «Нелюбов». Міні-плытка «В пустоте» – гэта чатыры пранізаныя сэксуальнай электрычнасцю darkwave-песні, пад якія толькі і застаецца што падаць у бясконцы калодзеж жарсці і спадзявацца, што ён бяздонны. Але ён не бяздонны.

 

 

Нялюбаў пра рэліз:

– Два гады таму я вырашыў рабіць персанальны праект і пачаў шчыльна займацца прадакшнам з выкарыстаннем жалезных сінтэзатараў і грувбоксаў, менавіта яны збольшага матывавалі мяне ствараць музыку. На пачатку 2017-га я запісаў першую кампазіцыю «Иди за мной» і пазнаёміўся з Аляксандрам Балаганам, які зрабіў постпрадакшн, саўнддызайн, звядзенне і майстарынг маіх аранжыровак.

Лірычныя герой і гераіня песень – гэта пара, якая вядзе дыялог на працягу ўсяго альбома. Яны моцна кахаюць адно аднаго і гатовыя на ўсё дзеля сваёй любові. Яны ведаюць, што рана ці позна іх целы або пачуцці знікнуць, і гэтай непазбежнасцю прасякнуты ўсе трэкі ў міні-альбоме.

 

 

Па словах музыкі, зараз рыхтуецца анімацыйны кліп на песню «В пустоте», якім займаецца Дзяніс Крупскі. Над сцэнаром другога кліпа на песню «Иди за мной» шчыльна працуе рэжысёр Міша Пархоменка (сярод яго работ – кліпы для Tempo Bay і Rostany). Нялюбаў актыўна рэпетуе і ў бліжэйшы месяц плануе арганізаваць прэзентацыю міні-альбома, а праз паўгода выспець да поўнафарматніка. Сачы за абвесткамі!

 

   «Нелюбов» у сеціве:

VK    Facebook    Instagram    Soundcloud

Фота – Артур Шах-Гусейнаў
Дызайн вокладкі – Дыяна Ландычэнка

DOWNLOAD 37 МБ

КАМЕНТАРЫ (1)

Отлично!

0 0
SaferOne и Пушкинская

SaferOne и Пушкинская

Минский грайм-музыкант показывает знаковые места своего нейборхуда.

Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.