Прэзентацыя EP: The Yankees of Moor – Berlin Nights

Менскі эксперыментальны рок-гурт The Yankees of Moor выпускае дзве новыя песні пра берлінскія ночы. Пасля нястрымнага тусіча ў сталіцы рэйваў і свабоднай любові адчуй салодкую псіхадэлію рок-н-рольнага жыцця. Гоў па квіткі!

 

 

The Yankees of Moor пра EP:

Мы хацелі да летняга сезона прадставіць музыку, якую добра слухаць цёплымі вечарамі на адкрытым паветры ці ў машыне. Галоўная песня EP – «Берлінскія ночы» – сумяшчае клубны трэш і ўгар з рокавым гучаннем. Пад яе скакаў увесь бар на нашым гомельскім канцэрце – гэтае пачуццё мы і хацелі перадаць.

Калі ў «Берлінскіх начах» мы адступаем ад уласных канонаў індзі і псіхадэлічнага року і ідзем у рок танцавальны, то другі трэк «Time To Adore» запісаны ў класічным ключы Yankees of Moor. Ён лірычны і пра закаханасць.

 

 

Вокладку малявала Анастасія Чарапанава, якая здымала дэбютны кліп музыкам.

The Yankees of Moor – менская эксперыментальная банда, якая на дадзены момант, акрамя «Berlin Nights», мае два міні-альбомы, EP, некалькі сінглаў і кліп. У склад уваходзяць чатыры класічныя музыкі, а таксама Джэк – хлопец, які адказвае за дзікі танцавальны сапорт падчас жывых выступаў.

 

  The Yankees of Moor у сеціве:

VK   Facebook   Soundcloud   Instagram

DOWNLOAD 16 МБ
Рэпетыцыйныя кропкі Менска: частка другая

Рэпетыцыйныя кропкі Менска: частка другая

Апаратура, кошты, водгукі – адказваем на пытанне: «Дзе ў Менску як след парэпаць?»

Stereo Weekend 2018: вялікі фотарэпорт ад palasatka

Stereo Weekend 2018: вялікі фотарэпорт ад palasatka

Сяброўскі дзвіж і клоўзапы хэдлайнераў менскага Stereo Weekend– у атмасфернай фотасправаздачы арт-дырэктаркі 34 Media Касі Сырамалот.

«Би-2 Fest» и Бобруйск

«Би-2 Fest» и Бобруйск

Большой фоторепорт с бобруйского фестиваля, который придумала группа «Би-2» и сама же стала хедлайнером.

Как продвигать свою музыку: 15 советов для фрэшменов

Как продвигать свою музыку: 15 советов для фрэшменов

Что делать, когда у тебя на руках только демка и неистовое желание творить.

Галактика Дональда Гловера

Галактика Дональда Гловера

Увесистый мануал по всему, что связано с Childish Gambino, «Атлантой», «This Is America» и другими созвездиями американского актера, музыканта, стендап-комика, сценариста и режиссера.

10 современных соул-музыкантов

10 современных соул-музыкантов

От Джейми Вуна до болгарского By Soulfam.

Альбомы недели: Gorillaz, Drake и Florence + The Machine

Альбомы недели: Gorillaz, Drake и Florence + The Machine

Завершаем июнь 2018-го подборкой первоклассных релизов.

Гід па стылі: K-pop

Гід па стылі: K-pop

Вывучаем музычны жанр з Паўднёвай Карэі, які заваяваў YouTube, Азію і ЗША і хутка накрые Шаркаўшчыну з Рагачовам.

Прафесія: дырыжор. Інтэрв'ю з Аляксандрам Хумала

Прафесія: дырыжор. Інтэрв'ю з Аляксандрам Хумала

Галоўны дырыжор Sonorus – пра авангардны рэпертуар музычнай капэлы і «фунікулёрныя спакусы» ў жыцці.