Міні-фестываль Stolovka Fest узнік як творчая калабарацыя паміж арт-прасторай «Сталоўка XYZ», музыкамі, дыджэямі і сітуатыўнымі мастакамі. Амаль 12 гадзін сцены былой заводскай сталоўкі напаўняла артыстычная свабода тузіна творчых праектаў.
Прастору падзялілі на некалькі тэматычна-часавых зон: увечары там танчылі пад музычныя вынаходніцтвы Shaman Jungle, Ana Zhdanova, Mikita, CherryVata і Intelligency, ноччу наведнікі атрымлівалі экспірыенс ад выбухаў «Бассоты», сэтаў Pogodina + Scarlett, Hilcher, Holy Vint і Igor Shep. За арт-аздабленне падзеі адказвалі Юля Стратовіч, Яраслаў Хомчанка, Таша Капюшон, Лера Лемяшэўская, Вадзім Цішчанка, Яна Талапіла і Надзя Саяпіна. Апошняя пад раніцу забамбіла фантастычны лайв-пэйнцінг, ператвараючы жывую імправізацыйную музыку ў жывапіс. Карацей, глядзі сам(-а).
Фота – Даша Лабанава
КАМЕНТАРЫ (5)
А что с художниками, не желаете и о них пару слов написать? Лера Лемешевская , Яна Торопило, Вадим Тищенко, Юля Стратович и еще двое. И фоточек жываписа как-то маловато, но авторов работ хотя бы потрудиться узнать можно было. Не Басотой единой...
Вось вы і дадалі інфы, дзякуй!
Что это за Сид Вишес на последнем фото?
https://vk.com/8nout
https://34mag.net/piarshak/post/stolovka-fest