Slow Rave Party: (((O))) (Live), Ponty Mython (LT)

Выходзім на іншы ўзровень: пачынаем не толькі ладзіць вечарыны, але і рабіць невялікія прывозы. Першыя гракі – гомельскі электроншчык ((((O))), які зусім нядаўна выпусціў новы альбом на «Першаку», і літоўскі дыджэй Ponty Mython, пладавіты прадзюсар, падпісант Futureboogie Recordings, Omena LTD і іншых знаных еўрапейскіх лэйблаў. Клуб «Молодость», 6 красавіка!

 

 Slow Rave Party  працягвае канцэпцыю slow media, якую ў цэлым пастулюе 34mag: мы не імкнемся да нястрымнага хайпу, нашая мэта – актыўнае слуханне і ўнікальны танцавальны экспірыенс, які ты атрымліваеш разам з асалодай ад якаснага гуку. Мы ўпершыню перамяшчаемся ў бескампрамісныя сцены менскага тэхна-клуба «Молодость», які месціцца ў самым цэнтры, на фарпосце Зыбіцкай. Там нас чакаюць 9 кВт чыстага гуку, мінімалістычны танцпляц, два бары і сацыяльныя сцежкі паміж імі. А цяпер пра нашых гасцей.

 

 

 (((O))) (Live) 

Загадкавы персанаж беларускай электроннай сцэны. У першай палове 2010-х актыўна прасоўваў змрочны віч-хаўс, за які атрымаў шэраг узнагарод, з’ездзіў на шоукейс у Вільню, а пасля непрыкметна знік з алгарытмаў сацыяльных сетак на тры гады. Мінулай вясной ён вярнуўся з сінглам «Mantra», які падняўся на шосты радок у топе «Young Blood» расійскай музычнай прэміі Jager Music Awards, пасля чаго мы звязаліся з хлопцам і прапанавалі выдаць новую плытку на «Першаку».

«Vigilance» выйшла зусім нядаўна – 12 сакавіка. Гэта гісторыя пра суседнія лаўкрафтаўскія вымярэнні і істоты, якія там непрыкметна існуюць. Па гучанні плытка вызвалілася ад жанравых рамак – цяпер гэта моцныя электронныя ландшафты, якія ствараюць свой уласны сусвет гукаў і хваляванняў. На вечарыне (((O))) выканае альбом жыўцом. Мурашкі па целе!

 

 

 Ponty Mython (LT) 

Літоўскі дыджэй і прадзюсар расійскага паходжання. Свае ўласныя плыткі, пераважна на вініле, рэлізіць з 2012 года. Выпускаўся на маскоўскім Capital Bass, нямецкім Dirt Crew Recordings, лонданскім Fina Records і іншых еўрапейскіх хаўс-лэйблах. Апошні рэліз – Pink Tango EP – выйшаў у сакавіку 2018-га на брыстальскім Futureboogie Recordings.

«Pink Tango EP» – гэта няспешная, вытанчаная электроніка з багатай, арганічнай перкусіяй. Калі слухаеш яе, сапраўды адчуваеш, быццам знахозішся ля возера, якое атачыла незлічонае мноства фламінга, і іх ногі сплятаюцца ў мудрагелістыя рытмічныя малюнкі. Увогуле творчасць Ponty Mython – гэта нейкі своеасаблівы свет, дзе людзі з жывёламі нароўні тусуюцца на рэйвах. Зацані толькі гэты «кусок»:

 

Хосцяць івэнт рэзідэнты вечарын 34mag і «Першака» – Stereobeaver і KorneJ.

 

Падзея ў FB і VK


Калі: 6 красавіка
Пачатак: 23:55
Дзе: клуб «Молодость» (вул. Інтэрнацыянальная, 21)
Кошт: 7 BYN (першыя 100 квіткоў), 10 BYN (далей і ў дзень мерапрыемства)

 

 Набыць квіткі 

Как прошла церемония Jager Music Awards 2019?

Как прошла церемония Jager Music Awards 2019?

В этом году беларусы побеждали много и уверенно.

34 Mixes #15: Leap

34 Mixes #15: Leap

Люстэркавыя шары, бліскаўкі ды эпатажная весялосць – вядоўца «Біясістэмы» запакаваў дыска-капсулу для нашчадкаў «Студыі 54».

6 европейских шоукейсов для молодых музыкантов

6 европейских шоукейсов для молодых музыкантов

Хватит сидеть дома, пора двигать себя и свое творчество.

12 главных песен октября

12 главных песен октября

Иван Дорн, Shuma, «ЛСП», Канье – и не только.

«Пушка! Пышка!» Alyona Alyona выступила в Re:Public

«Пушка! Пышка!» Alyona Alyona выступила в Re:Public

«Рэп, который по-лютому прет», – фраза другого артиста, но сюда подходит идеально.

7 причин сходить на концерт Alyona Alyona

7 причин сходить на концерт Alyona Alyona

Объясняем, чем крута главная украинская рэп-сенсация последнего времени.

Выход силой. Boulevard Depo впервые выступил в Минске

Выход силой. Boulevard Depo впервые выступил в Минске

Солдаут был объявлен за два месяца до концерта. Мы поняли почему.

Потанцевали-помолчали: «Аигел» привезли в Минск «Эдем»

Потанцевали-помолчали: «Аигел» привезли в Минск «Эдем»

Фото с презентации альбома про крематорий и самолеты.

Hotline Minsk. В Re:Public выступил Perturbator

Hotline Minsk. В Re:Public выступил Perturbator

Французский синтвиртуоз превратил Re:Public в киберпанк-площадку.