Касетны рывайвл

Сёння, калі амаль што ўся міравая музыка існуе ў акіяне нулёў і адзінак, а колькасць падпісантаў стрымінг-сэрвісаў павялічваецца на некалькі мільёнаў кожны год, людзі пачынаюць успамінаць пра прывабную рэчыўнасць фізічных носьбітаў. Таксама як папяровая кніга ці часопіс, яны за шкірку выцягваюць нас з лічбавай прасторы і засяроджваюць на тым, што тут і цяпер ляжыць у нашых руках. Ты напэўна ўжо сто разоў чуў(-ла) пра вяртанне вінілу, але гэты артыкул не пра яго. Ён пра кампакт-касеты. Не, гэта не трыб’ют, не прыступ тэхнафобіі і не чарговы «хіпстарскі заскок». Для большасці гэта падасца сюрам, але касеты дагэтуль жывуць не толькі ў нашых успамінах. Scroll it!

 

 

 Buzz age 

 

Я нарадзіўся, калі час аўдыякасет ужо прайшоў. Магнітола ў бацькоўскай машыне не працавала, а плэер старэйшай сястры пыліўся на паліцы. Скрыначкі, што хавалі змесціва за папяровымі ўкладышамі, з прадчуваннем адкрываліся, і знутры на мяне глядзелі касеты. Вось я, задаволены, вярчу гэтыя дзіўныя пластмаскі ў руках, а вось звяртаю ўвагу на нешта іншае і паспешна хаваю іх назад па каробачках, блытаючы ўсё ў пух і прах. Вядома, тады я не разумеў, што песціўся з сімвалам цэлай эпохі.

У 1963-м Philips прадставіў першую кампакт-касету, і музычную індустрыю, якая звыклася з паважным стылёвым вінілам, пачало ліхаманіць. Таннасць, партатыўнасць, простасць і большая даўжыня запісу сталі прычынамі поспеху аўдыякасет. DIY-культура квітнела, маркеты былі заваленыя бутлегамі. Гэта сур’ёзна раздражняла мэйджар-лэйблы, якія гублялі немалыя грошы. А непрывабны кусок пластмасы з магнітнай стужкай унутры працягваў дзёрзка і хутка заваёўваць рынак.

 

«“Hotel California” ставілася на “луп” – і вось ты ўжо герой ці гераіня роўд-муві»

 

З 70-х па 80-я адбыўся сапраўдны культурны бум. Касетныя дэкі, бумбоксы, магнітолы і хай-фай плэеры дазволілі слухаць музыку літаральна паўсюль. Фаны Joy Division зачынялі дзверы ў пакой і ў адзіноце слухалі змрочны постпанк. Брэйкдансеры і рэперы не расставаліся са сваімі джэмбоксамі і батліліся, пакуль не садзіліся батарэйкі. А калі ты меў(-ла) машыну і ўзнікала жаданне паехаць куды вочы глядзяць, «Hotel California» ставілася на «луп» – і вось ты ўжо герой ці гераіня роўд-муві. У 79-м на музычным рынку з’явіўся Sony Walkman. Не нашмат большы за саму касету, партатыўны плэер быў марай кожнага. Касеты давалі магчымасць кастамізаваць музыку праз запіс мікстэйпаў. А зручны і танны Walkman стварыў такую сувязь паміж музычным прадуктам і слухачом, якой яшчэ не было. Адначасова музыка стала больш асабістай, а касетная культура дасягнула крытычнай масы і ператварылася ў мэйнстрым. Індустрыя купалася ў грашах, як Скрудж Макдак.

Аж да 2000-х кампакт-касета была адным з двух самых папулярных носьбітаў, спачатку разам з вінілам, а потым і з CD, які пазней выцесніў яе з сусветнага музычнага рынку. Справа ў тым, што касеты ніколі не асацыяваліся з якасным гукам і даўгавечнасцю. На запісе чуліся шумы, плёнка расцягвалася і рвалася, а пластмасавы корпус лёгка ламаўся. Гэта ўсё ж такі быў прадукт, арыентаваны на масавасць і даступнасць. З касетамі атрымалася як з любімай мадэллю кедаў. Ты набываеш іх раз за разам, заношваеш да дзірак і нехаця выкідваеш. І вось надыходзіць момант, калі ты вырашаеш павесіць апошнюю пару на цвік…

 

 

 

 

 Keep on rolling! 

 

Але ж заўсёды ёсць шанец, што калі-небудзь жаданне абуць кеды ўзнікне зноў. Трэба адразу сказаць: касеты ніколі не паміралі. Калі CD быў каранаваны, касеты сотнямі тысяч выкідвалі як смецце, а абсталяванне для вырабу і запісу распрадавалася за капейкі. Гэтым і скарысталіся лакальныя андэграўндныя лэйблы, якія не маглі дазволіць сабе выпускаць дыскі. У іх становішчы перабіраць не прыходзілася, таму яны сканцэнтраваліся на музыцы, якая адпавядала касетнаму фармату. Груба кажучы, гэта былі бэнды, якія шанавалі бруднаваты гук і не мелі грошай. І ўсё ж такі практычнасць, як і раней, суседнічала з упартым рамантызмам. Дзякуючы гэтаму ў 2013-м адбыўся першы Cassette Store Day – штогадовы фэст, удзельнікі якога займаюцца рэлізамі і прамоўшнам касет. У рамках CSD выдаваліся Green Day, Muse, Pixies ды шмат хто яшчэ.

 

«З касетамі атрымалася як з любімай мадэллю кедаў. Ты набываеш іх раз за разам, заношваеш да дзірак і нехаця выкідваеш»

 

Убачыўшы трэнд, варацілы бізнэсу хутка зарыентаваліся. Адной з першых пісьменны маркетынгавы ход у 2014-м зрабіла Marvel Studios. Калі ты глядзеў(-ла) першую частку «Стражаў галактыкі», то, хутчэй за ўсё, памятаеш, як у першай сцэне Зорны Лорд танчыць пад олдскульны мікстэйп з серабрыста-сінім Walkman-ам на поясе. Саўндтрэк пад назвай «Guardians Of The Galaxy Awesome Mix Vol.1» выйшаў на лэйбле Hollywood Records і дасягнуў першага месца ў чарце US Billboard 200. За апошнія некалькі год свае касеты выпусцілі розныя артысты: ад Эмінема і Twenty One Pilots да Бібера і Ланы дэль Рэй. Большасць жадае проста пахайпіць, але нават яны прыносяць легендарнаму фармату карысць: ён становіцца «афіцыйна крутым».

 

 

Касетны рывайвл дабраўся і да Беларусі. Нестарэючы фармат прасоўвае менскі музычны лэйбл FYM Family. Наконт таго, чым яго вабяць касеты, заснавальнік тусоўкі і лідар гурта Fyodorovitch Улад Скнарын гаворыць: «Я атрымліваю асалоду ад фізічнага носьбіта, ад дакранання да таго, што я слухаю. Дыскі я ўвогуле ніяк не ўспрымаю, а вініл для мяне занадта дарагі, таму касеты – лепшы варыянт. Трэба пастарацца, каб знайсці якасныя экзэмпляры, ды і над запісам даводзіцца папрацаваць, але фінальны прадукт мне падабаецца. Безумоўна, гэта яшчэ і належнасць да пэўнай культуры».

 

«Дыскі я ўвогуле ніяк не ўспрымаю, а вініл для мяне занадта дарагі, таму касеты – лепшы варыянт»

 

Аднымі з апошніх касетных рэлізаў у Беларусі зрабілі Weed & Dolphins. Іх альбом «Islandkid Cassette» быў уключаны сайтам Experty.by у топ-10 першага паўгоддзя 2017-га. Антон (вакаліст): «Шчыра кажучы, мы не гналіся за нейкім трэндам. На рашэнне запісаць касету паўплывала некалькі фактараў. Музыка на гэтым альбоме атрымалася «залаўфаеная», ды і назва адпавядае. А яшчэ для туру, у які мы нядаўна ганялі, патрэбны быў недарагі мерч. Але ж асабіста мне нашмат больш падабаецца, як мы гучым у mp3». Арцём (басіст) працягвае: «Мне здаецца, у гэтым рывайвле няма нічога надзвычайнага. Проста мода цыклічная, мабыць, калі-небудзь і дыскі зноў стануць папулярнымі, чаму не? Увогуле ўспаміны аб нечым крутым з мінулага – гэта ж а*уенна!»

Каверза ў тым, што людзям уласціва забываць. Нават самае лепшае: твары сяброў, змест любімых кніг, вясёлыя падарожжы. Але тут у нас ёсць памочнік: рэчы. Тыя, да якіх можна дакрануцца і якія мы беражліва ахоўваем. Яны каштоўныя не самі па сабе, а таму што з імі звязаныя нашы ўспаміны. Сярод іх ёсць і тыя, што шануюцца цэлымі пакаленнямі. Культавая гэта рэч ці асабістая – няважна, чалавек усё адно баіцца яе згубіць. Таму што ў той момант, калі яна губляецца, гіне частачка яго самога. Трэба ўсё ж такі неяк адшукаць той старэнькі плэер і паслухаць якую-небудзь касету, усё роўна якую. А калі запіс скончыцца, адматаць і зноў нажаць на «плэй». А потым пакласці яе не ў тую скрыначку.

 

 

Паглядзі яшчэ наш  фотарэпорт  з фестывалю олдскульных японскіх магнітол Old Audio Fest, які прайшоў месяц таму ў Менску.

 

Фота - Таня Капітонава

КАМЕНТАРЫ (3)

алекс
алекс | 9.01.2018 16:43

за кассетный ревайвл в этой стране ответственен кирилл из проекта kript

0 0
34mag.net | 9.01.2018 22:33

Дзякуй за наводку

0 0
Alex
Alex | 18.08.2018 16:03

А можно подробнее?!
Где в Минске найти и приобрести кассеты с записями?)

0 0
Дорнблюз: эксперименты Ивана Дорна в Минске

Дорнблюз: эксперименты Ивана Дорна в Минске

Блиц-интервью с Дорном и фоторепорт с первой концертной презентации альбома OTD.

6 альбомов, которые выходят сегодня

6 альбомов, которые выходят сегодня

Бодрый альбом Бека, яркая St. Vincent, мощный King Krule, четкие «Ву-Танги», эпичная Pink и концептуальные Super Besse – слушаем пятничную пачку новых альбомов.

Как чеканилась Монеточка?

Как чеканилась Монеточка?

Екатеринбургская интернет-звезда Лиза Монеточка – о том, как с искренней невинностью петь о цепях, насилии и БДСМ.

34 Music Sessions: як гэта было?

34 Music Sessions: як гэта было?

Backstage галоўнага музычнага відэапраекта лета, які для цябе зрабілі 34mag і Beefeater.

Карандаш в кассету: фоторепорт с Old Audio Fest

Карандаш в кассету: фоторепорт с Old Audio Fest

В TNT Rock Club прошла выставка олдскульных японских магнитол.

15 правілаў вулічных музыкантаў

15 правілаў вулічных музыкантаў

Інсайдарскія парады, якія дапамогуць табе выжыць у суровых падземных пераходах.

Балотныя гідальга: інтэрв’ю з гуртом TonqiXod

Балотныя гідальга: інтэрв’ю з гуртом TonqiXod

Размаўляем з менскім бэндам, якому прадказваюць тытул лепшага беларускага гурта ў 2017 годзе.

4 альбома, которые выходят сегодня

4 альбома, которые выходят сегодня

Дебютник Лиама, юбилейный лонгплей Мэнсона, экспериментальное R&B Келелы и неожиданно – новый альбом CunninLynguists.

5 моцных кліпаў верасня

5 моцных кліпаў верасня

Ад «ЛСП» і Bjork да Fergie і XXXTentacion – падборка вераснёўскіх кліпаў, якія зносяць дах. З розных прычын.