Beat Weekend у Менску: куды ісці?

 

Гэй, вылазь з-пад коўдры! Сёння стартуе адна з самых цікавых прыгод кастрычніка – фестываль дакументальнага кіно пра музыку і новую культуру Beat Weekend. З 4 па 8 кастрычніка ў «Ракеце» пакажуць 6 карцін на мове арыгіналу. Квіток абыдзецца ў 5 рублёў. Выбірай стужку на свой густ!

 

«Усе гэтыя бяссонныя ночы»

Рэжысёр: Міхал Марчак

 

 Калі 4 кастрычніка,

 серада – 19:00, 

 8 кастрычніка, 

 нядзеля – 17:00 

Стужка «Усе гэтыя бяссонныя ночы» (All These Sleepless Nights) – сенсацыя амерыканскага фестывалю незалежнага кіно Sundance і фільм адкрыцця Beat Weekend у адным флаконе.

У гэтым дакументальна-гульнявым фільме ўсе імёны ўдзельнікаў, дэкарацыі і дыялогі рэальныя – невыпадкова ты зможаш пазнаць там і сябе. Начная Варшава пад саўндтрэк Caribou прытуліць боль сталення і нястрымнасць юнацтва. Наркатычная эйфарыя і ціхае шчасце простага ўзаемаразумення, танцы суткамі напралёт і купідонавыя стрэлы – адным словам, усе гэта «бяссонныя ночы» Марчака.

У цэнтры фільма Кшыштаф і Міхал – два маладыя сябры-руммэйты з Варшавы, жыццё якіх – бяспечная гульня. Іх дні і ночы напаўняюць бары, кватэрнікі і оўпэн-эйры, начныя шпацыры з заплюшчанымі вачыма і пахмельныя абдымкі з прыгожымі незнаёмкамі.

Усё працягваецца да таго самага моманту, пакуль адзін не закохваецца ў былую дзяўчыну другога. Рэжысёр Міхал Марчак па-майстэрску фіксуе разгубленасць і радасць сучаснага пакалення дваццацігадовых ад жыцця, што распадаецца на геданістычныя кавалкі.

 

 

 

 

«Рэйв у Іране»

Рэжысёр: Сюзан Маерс

 

 Калі:  5 кастрычніка, 

 чацвер – 19:00 

«Рэйв у Іране» (Raving Iran) – фільм пра ўцёкі і свабоду. Хіт міжнародных фестываляў, ён расказвае пра падпольную электронную сцэну ў сучасным Тэгеране – з яго чайнымі садамі, залатымі захадамі і фэйсбукам праз ананімайзер.

Двое маладых хлопцаў, Ануш і Араш, едуць і нервова паляць, выглядваючы паліцыю: у багажніку – вяртушкі. У іх падрыхтаваная легенда пра вяселле сваяка, але страшная праўда ў тым, што яны абодва дыджэі, граюць хаўс і называюцца Blade & Beard. Ануш і Араш рэгулярна праводзяць падпольныя тусы, куды просяць сябровак узяць хіджаб на ўсялякі выпадак.

Немка Сюзан Маерс здымала не толькі на кінакамеру, але і на айфон праз кішэню з дзіркай, а карткі памяці хавала ў станіку і вывозіла з краіны за грошы праз пасрэднікаў. Яе фільм – гэта не столькі хроніка самых закрытых вечарынак планеты, колькі падарожжа па бюракратычным Іране.

Надпісы на англійскай забароненыя, жанчыны-салісткі забароненыя, тэхна забаронена, выконваць можна толькі класічную музыку і фальклор. У якасці after party – турма, пасля якой запрашэнне на EDM-фэст у Цюрыху выглядае цудам.

 

 

 

 

«Дзень незалежнасці»

Рэжысёр: Мортэн Тровік

 

 Калі:  6 кастрычніка,

 пятніца – 19:00 

У чаканні, калі з’явіцца гайд па Паўночнай Карэі ад 34travel, мы вырашылі схадзіць на  «Дзень незалежнасці» (Liberation Day). Дакументальная стужка расказвае пра першы рок-канцэрт заходняга гурта ў самай закрытай краіне свету.

Laibach вырашыла здзівіць паўночных карэйцаў і карэек міні-сэтам, які складаецца з песень фільма «Гукі музыкі» ды іншых кавераў, упакаваных у фірмовую мілітары-абалонку. А само шоу было прысвечана 70-годдзю незалежнасці Карэі ад Японіі пасля Другой Сусветнай вайны.

Героі «Дня незалежнасці» на ўласнай шкуры праверылі, як Паўночная Карэя сустракае заходніх артыстаў. КНДР атрымлівае незабыўны культурны вопыт, а Мортэн Тровік наглядна паказвае, што мастацтва сапраўды не мае межаў, калі яно досыць гібкае. Пытанні этыкі і маралі адыходзяць на другі план, калі з'яўляецца магчымасць выступіць там, дзе да цябе не выступаў больш ніхто. Карацей, show must go on!

 

 

 

 

«Я – Гагарын»

Рэжысёр: Вольга Дарфі

 

 Калі:   7 кастрычніка,

 субота – 17:30 

Стужка «Я – Гагарын» расказвае пра адзіны савецкі рэйв «Гагарын-паці» ў павільёне «Космас», стыхійныя вечарынкі ў клубе «Танцпляц» на Фантанцы і наогул танцавальную культуру пачатку 90-х, якая была цесна пераплеценая з мастацкай. Тады (як, у прынцыпе, і цяпер) натхнення ў танцах было не менш, чым у нямецкім экспрэсіянізме ці поп-арце.

З фільма ты даведаешся пра калыску расійскай танцавальнай сцэны – дом па адрасе г. Санкт-Пецярбург, Фантанка, 145. Туды гэтая музыка прыйшла з Захаду, там яна прыжылася і адтуль прыйшла ў Маскву ў форме першага (і апошняга) савецкага рэйву «Гагарын-паці», які прайшоў за тыдзень да развалу СССР.

Фільм Вольгі Дарфі – гэта вельмі асабістая гісторыя чалавека, які стаў сведкам тых падзей, што абраслі легендамі і міфамі. Праз чвэрць стагоддзя пасля запуску рэйв-ракеты ў расійскі космас Дарфі сустрэлася з першапраходцамі гэтага руху, наведала апусцелы павільён «Космас» і паспрабавала адказаць для сябе на безліч пытанняў.

 

 

 

 

«Калі я думаю пра Германію ноччу»

Рэжысёр: Рамуальд Кармакар

 

 Калі:   7 кастрычніка,

 субота – 19:00 

«Калі я думаю пра Германію ноччу» (If I Think of Germany at Night) – новая праца вядомага нямецкага рэжысёра Рамуальда Кармакара і аператара Тома Тыквера.

Галоўныя героі, якім паміж 40 і 50 гадоў, – Рыкарда Вілалобас, Раман Флюгель, Move D, Ata і Соня Мунір – распавядаюць пра тое, як электронная сцэна Германіі ператварылася ў паўнапраўную мастацкую інстытуцыю, пра ролю музыкі ў іх жыцці, гастролях і доме.

Калі раней было модна здымаць угарныя відэа пра рэйв, таблеткі, заляцанні і кругласутачных тусоўшчыкаў, то зараз на Берлінале-2017 паказалі вось гэты акадэмічны, нібыта зняты на канале дзяржаўнага тэлебачання фільм-канцэрт з нагоды 25-годдзя тэхна-сцэны.

Ён падобны на павольнае afterparty і складаецца з вялізных разваг пяці заслужаных (інакш і праўда не скажаш) дыджэяў і музыкаў.

Чаму Германія? Як гэта – граць у Парыжы ноччу пасля нападу на рэдакцыю Charlie Hebdo? Чаму менавіта тэхна стварае рэзананс, які аб'ядноўвае такіх незалежных і трохі няшчасных у сваёй адзіноце еўрапейцаў? Летуценнікі-інжынеры адказваюць на ўсе гэтыя пытанні.

 

 

 

 

«Хайп!»

Рэжысёр: Дуг Прэй

 

 Калі:   8 кастрычніка,

 нядзеля – 19:00 

Стужка «Хайп!» (Hype!) – культавы даведнік па музычнай сцэне Сіэтла 1990-х. Тут галоўныя героі «грандж-буму» на чале з Куртам Кабэйнам разглядаюцца на роўных з гуртамі, чые імёны сёння мала хто ўзгадае.

«Хайп!» Дуга Прэя – магчыма, адзін з найбольш сумленных і правільных фільмаў пра гітарную музыку. І ўсё для таго, каб выявіць: знакаміты «Саўнд Сіэтла» не пачынаўся з Nirvana і не скончыўся на Soundgarden.

Карціна дзіўна аб'ёмная. З аднаго боку, гэта даведнік па андэграўнднай сцэне Сіэтла 1990-х. З іншага – «Хайп!» пра тое, як увага СМІ і масавай цікаўнасці ўтрамбавалі гэтую насычаную палітру музычных кірункаў у надуманы тэрмін «грандж». Гэты тэрмін так і не аформіўся канчаткова ў самастойны музычны жанр, ператварыўшы падвальна-клубную культуру маленькага правінцыйнага горада спачатку ў раздзьмуты да сусветных маштабаў поп-культурны феномен, а потым – у пасмешышча.

Невыпадкова галоўным героям «грандж-буму», Курту Кабэйну і гурту Nirvana, у фільме ўдзелена не больш увагі, чым іх, магчыма, не менш таленавітым сябрам, чые імёны сёння, аднак, мала хто ўзгадае. Паглядзі, ці атрымалася ў рэжысёра аднавіць гістарычную справядлівасць.

 

 

 

 

 

 Дзе:  кінатэатр «Ракета» 


Пакуль яшчэ не ўрубаюць ацяпленне і ты не застаешся ляжаць пад коўдрай з ноўтам на жываце, выходзь з халоднай кватэры і гоў у кінатэатр па квіток! Кошт на кожны сеанс – 5 рублёў.

 

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

«СФЕРА»: танцы на крыше, танцы на корабле

Две очень летние вечеринки. 

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Тест: как ты разбираешься в новой беларусской музыке?

Любишь беларусскую музыку? Докажи.

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Все, баста! Как прошел последний «Рок за Бобров» на «Боровой»?

Прошел главный фестиваль минского лета – мы там были и все зафиксировали.

Бакей и его экстренное перерождение

Бакей и его экстренное перерождение

Большой разговор о концертах, музыке, деньгах, счастье и будущем.

13 лучших треков июля

13 лучших треков июля

Забирай лучшие треки месяца в плейлист.

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа IC3PEAK все-таки выступила в Минске. Как это было?

Группа победила все запреты и собрала Re:Public.

34 Mixes #13: Максім Шумілін

34 Mixes #13: Максім Шумілін

Традыцыйны летні мікс ад Максіма Шуміліна.

Будьте так бобры. Как делают главный минский фестиваль этого года?

Будьте так бобры. Как делают главный минский фестиваль этого года?

Почему Little Big – это рок? Какая группа попросила 3,5 миллиона евро за выступление? Когда «Рок за Бобров» растянется на все выходные?

Что слушает Awlnight?

Что слушает Awlnight?

Рэп, соулфул-хоп и неосоул: узнай, что еще слушает Дмитрий Лукойть aka Awlnight.