Апошні біс Tonqixod
Учора ў клубе «Бруге» адбыўся развітальны канцэрт беларускай арт-рок-каманды Tonqixod. Глядзі, як праважалі да берагоў Леты музычных герояў 2017 года.
Пасля выбітнай плыткі «Колер, якога няма», пра якую загаварылі як пра адну з самых дасканалых прац у беларускай сучаснай музыцы, артысты аб’явілі аб прыпыненні дзейнасці праекта. У красавіку 2018-га журы Experty.by прысудзіла Tonqixod пяць узнагарод, у тым ліку ў намінацыі «Альбом года». Па ўмовах прэміі пераможцам забяспечвалася поўная падтрымка па арганізацыі наступнага канцэрта. Пасля некаторых ваганняў музыкі вырашылі ўз’яднацца, каб сыграць свой апошні гіг.
Імпрэза доўжылася дзве гадзіны, падчас якіх гурт цалкам сыграў два альбомы і нават акустычную версію «Лагоднага звера». Вакаліст Уладзімір Лянкевіч вынес на сцэну калекцыю гітар і ў «Minsktrance» нават перайшоў на басуху. На біс музыкі выканалі два свае самыя доўгія творы – «Konrad Wallenrod» і «Zarathustra», якія скончылся дэвізам «вечнага вяртання»: «Кароль памёр. Няхай жыве кароль!»
Фота – Даша Лабанава
КАМЕНТАРЫ (1)
Дебовский с пивасиком!