Лявон Вольскі анансаваў новы альбом
![Лявон Вольскі анансаваў новы альбом](/piarshak/media/posts/5e946a9e3f8e9-620-volski1.jpg)
Новы альбом Лявона Вольскага выйдзе ў свет 15 красавіка. Музыка анансаваў яго на сваёй старонцы ў Facebook.
Лявон прапануе фанам адгадаць назву свежай плыткі і атрымаць «адмысловы прыз». Свае варыянты трэба пакідаць у каментарах на FB тут.
Апошні альбом Лявона Вольскага выходзіў у 2019 годзе – гэта была «Гравітацыя». Новы LP будзе шостым у сольнай кар’еры музыкі.