Лявон Вольскі анансаваў новы альбом

Лявон Вольскі анансаваў новы альбом

Новы альбом Лявона Вольскага выйдзе ў свет 15 красавіка. Музыка анансаваў яго на сваёй старонцы ў Facebook.

Лявон прапануе фанам адгадаць назву свежай плыткі і атрымаць «адмысловы прыз». Свае варыянты трэба пакідаць у каментарах на FB тут.  

Апошні альбом Лявона Вольскага выходзіў у 2019 годзе – гэта была «Гравітацыя». Новы LP будзе шостым у сольнай кар’еры музыкі.