Лявон Вольскі ладзіць сусветны анлайн-тур
З 12 па 30 красавіка Лявон Вольскі ладзіць сусветны анлайн-тур з новым альбомам «Trybunał» і найлепшымі песнямі.
У раскладзе канцэртаў – 21 краіна. Урачыста закрываць тур будзе выступ музыкі для слухачоў і слухачак, якія знаходзяцца ў Беларусі.
Даты канцэртаў:
12.04 – Швецыя, Данія, Нарвегія, Фінляндыя;
14.04 – Польшча;
15.04 – Украіна;
17.04 – Літва, Латвія ды Эстонія;
20.04 – Швейцарыя, Нідэрланды, Люксембург, Бельгія;
22.04 – Германія і Аўстрыя;
24.04 – ЗША, Канада;
27.04 – Вялікабрытанія і Ірляндыя;
29.04 – Расія;
30.04 – Беларусь.
Уваход на канцэрты вольны, але тур можна падтрымаць грашыма.
Трансляцыі канцэртаў у ЗША і Канадзе пачнуцца а 4-й гадзіне вечара па Ўсходнім летнім часе (4 P.M. EDT), ва ўсіх астатніх краінах – у 20:00 па мясцовым часе. Арганізатары(-кі) тура звяртаюць увагу на тое, што пабачыць канцэрты змогуць толькі слухачы(-кі), якія фізічна знаходзяцца ў пэўнай краіне. Да трансляцый канцэртаў можна будзе далучыцца на Facebook-старонцы Лявона Вольскага.