Chornabrova выпусціла песню «Фрынас»
![Chornabrova выпусціла песню «Фрынас»](/piarshak/media/posts/609d21145e212-620-chrn.jpg)
У спявачкі Chornabrova выйшаў трэк на тэкст Марыі Мартысевіч «Фрынас» са зборніку эсэ ў вершах і прозе «Цмокі лятуць на нераст».
Пад псеўданімам Chornabrova сольную музычную кар’еру робіць актрыса і рэжысёрка Паліна Дабравольская. Нядаўна ў яе выйшаў фіт з Intelligency у межах конкурсу «Заспявай».