Новы альбом Б’ёрк можна набыць за крыптавалюту

Новы альбом Б’ёрк можна набыць за крыптавалюту

Ісландская спявачка Б'ёрк абвясціла аб тым, што яе новы альбом «Utopia», які выйдзе 24 лістапада, можна таксама набыць за адну з чатырох крыптавалют. У гэтым выпадку ты атрымаеш 100 аўдыякойнаў у якасці бонуса. Б'ёрк стала першым мэйджар-музыкам, якая заахвочвае выкарыстанне лічбавых валют.

Напярэдадні выпуску новага альбома Б'ёрк падпісала дамову з лонданскім стартапам Blockpool, які займаецца распрацоўкай блокчэйн-платформаў. Гэта дазволіць спявачцы прадаваць «Utopia» не толькі за традыцыйныя грошы, але таксама і за адну з чатырох крыптавалют. На выбар прапануюцца біткойны, лайткойны, дэш і аудыякойны. У гэтым выпадку табе вяртаюцца 100 аудыякойнаў назад, якія можна канвертаваць ў іншую электронную наяўнасць.

Аўдыякойны як крыптавалюта існуе з 2015 года. Яна была створана адмыслова для музычнай індустрыі, каб выключыць з ланцуга музыкант–слухач велізарную арду фінансавых пасярэднікаў. На цяперашні час 100 аўдыякойнаў каштуе прыкладна $ 0.19 USD.

Дзявяты альбом Б’ёрк пабачыць свет 24 лістапада. Глядзі пакуль яе апошні кліп, у якім спявачка знялася ў неверагоднай сукенцы, над якім дызайнеры працавалі 870 гадзін.

 

 

#utopia out november 24 / photos by @santiagraphy / makeup by @isshehungry

Публикация от Björk (@bjork)

 

SaferOne и Пушкинская

SaferOne и Пушкинская

Минский грайм-музыкант показывает знаковые места своего нейборхуда.

Piarshak Party #2

Piarshak Party #2

Другая сяброўская тусоўка ад музычнага праекта 34mag.

Squat Opening

Squat Opening

Фота- і відэарэпорт з грандыёзнага адкрыцця тэхна-клуба на Кастрычніцкай.

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Новые альбомы: U.S. Girls, Rejjie Snow и Ryuichi Sakamoto

Яркая U.S. Girls, бодрые Fischerspooner и долгожданный Реджи – закрываем рабочую неделю топливным баком новых альбомов.

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Графическое интервью с питерской группой «Увула»

Что делать, если набухла увула, – расспрашиваем музыкантов накануне концерта.

Personal David

Personal David

Редакторка 34travel Маша Гулина – о концерте Depeche Mode, которого все ждали 15 месяцев.

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Больше шума: история панк-сцены Бреста

Главные фигуры и этапы DIY-хардкор-движения в городе, где «все на месте».

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Как выбрать портативную колонку за 50$, 150$ и 300$?

Разбираем, что следует учитывать при выборе главного атрибута карманной вечеринки.

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Як Weed & Dolphins ездзілі на MENT у Любляну

Інсайдарскі рэпорт з першага еўратрыпу беларускіх клаўд-панкаў.