Сёння на 34mag выходзіць зборнік новай драмы з Беларусі. «Мёртвый сезон» – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў. Назавем іх імёны: Павал Пражко, Канстанцін Сцешык, Дзмітрый Багаслаўскі, Павал Расолька, Яро, Юлія Шаўчук, Таня Арцімовіч і Рыма Ушкевіч.
«Мёртвый сезон» – магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час. Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай «новай драмы», але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло.
Гэта тое, у чым беларуская новая драма дае фору, напрыклад, айчыннай мастацкай прозе. Тэкст за тэкстам, вопыт за вопытам, новая плынь беларускіх драматургаў з археалагічнай акуратнасцю раскопвае нашу рэальнасць, нічога не пакідаючы незаўважаным. Гэта асаблівы ўзровень зроку і таленту – разгледзець у «звычайным» сімвалы і знакі, счытваючы якія ты адчуваеш імгненную рэакцыю пазнавання. Да таго ж, «Мёртвый сезон» – гэта яшчэ і цікавае чытво.
Рэдакцыя пакідае за чытачом зборніка права яго «не адужаць», але настойліва раіць зрабіць гэтую спробу. Пампуй і чытай.
«Мёртвый сезон»,
зборнік новай драмы з Беларусі, 2013
(«Пяршак», 34mag.net)
Выданне на рускай мове
Усе правы на змешчаныя ў зборніку тэксты належаць іх аўтарам
Ідэя зборніка – Інга Ліндарэнка
Дызайн, падрыхтоўка – 34mag.net
Карэктура – Аляксандра Дорская
Фота на вокладцы – Аляксей Наумчык
Вёрстка – Ганна Крук
Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі Тані Арцімовіч і праекту «зЕрне».
Павал Пражко
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар каля 30 драматургічных тэкстаў, сярод якіх «Трусы», «Жыццё ўдалося», «Замкнёныя дзверы», «Гаспадар кавярні», «Салдат», «Тры дні ў пекле», «Я свабодны» ды інш. Уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод. У 2010 годзе спектакль «Жыццё ўдалося» (Театр.doc, Масква) атрымаў спецыяльную прэмію расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска». У 2012 годзе спецыяльнай прэміяй «Залатой маскі» ўзнагародзілі яго п’есу «Злая дзяўчына». Тэксты Пражко перакладзеныя на польскую, нямецкую і фінскую мовы. Ён практычна не дае інтэрв’ю. У зборнік «Мёртвый сезон» увайшлі тэксты «Тры дні ў пекле» і «Жыццё ўдалося».
Дзмітрый Багаслаўскі
Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура». Працуе акцёрам у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры. Уваходзіў у шорт-лісты расійскіх драматургічных конкурсаў «Прем'ера.тхт» (п’еса «Брачо») і «Еўразія» (п’еса «Любоў людзей»), а таксама літаратурнай прэміі «Дэбют». За п’есу «Любоў людзей» атрымаў прыз сімпатый гледачоў на прэміі «Залатая маска». П’есу «Любоў людзей» паставілі ў тэатры Маякоўскага (Масква). Тэкст гэтай п’есы ты можаш прачытаць у нашай кнізе.
Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Салігорску. Аўтар шэрагу празаічных тэкстаў, сотняў вершаў, каля 20 п’ес. Удзельнік драматургічных конкурсаў і фестываляў, сярод якіх «Еўразія» (Расія), «Любімаўка» (Расія) і «Новыя п’есы з Еўропы» (Германія). За апошні час паводле ягоных тэкстаў паставілі спектаклі «Час быць попелам» (рэж. Наталля Лапіна, Санкт-Пецярбург) і «Родныя і блізкія» (рэж. Уладзімір Шчэрбань, Менск–Лондан). Аўтар сцэнарыя да фільма «Дыялогі» (рэж. Ірына Волкава, Расія). Доўгі час працаваў на заводзе. У гэты зборнік увайшла серыя апавяданняў «Родныя і блізкія».
Яро
Нарадзілася ў Менску ў 1984 годзе. Працавала памочніцай рэжысёра ў беларускім Свабодным тэатры. З 2012-га вывучае тэхнічныя аспекты шоу-індустрыі ў New York City College of Technology. У 2013 годзе фрагмент п’есы «Іт», прадстаўленай у зборніку, увайшоў у спектакль Уладзіміра Шчэрбаня «Merry Christmas, Ms Meadows…».
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску. Браў удзел у праекце Свабоднага тэатра «Мы. Самаідэнтыфікацыя». П’есы «Карты і бырла ў два ствала» і «Справа прынцыпу» былі выдадзеныя ў 2007 годзе ў зборніку французскага выдавецтва L`espace d`un instant. У верасні 2013 года адбылася прэм’ера пастаноўкі «Чырвоная птушка» ў маскоўскім тэатры «Практыка». Займаецца электроннай музыкай. У «Мёртвый сезон» увайшла п’еса «Чырвоная птушка».
Таня Арцімовіч
Нарадзілася ў Менску ў 1984 годзе. Тэатральная рэжысёрка, крытык, рэдактарка pARTisanmag.by, кіраўніца праекта «зЕрне». Вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва. У 2007–2008 гадах праходзіла стажыроўку на Эксперыментальнай сцэне пад кіраўніцтвам Анатоля Праўдзіна (Санкт-Пецярбург). Яе першы спектакль «Фро» паводле апавядання Платонава зрабіўся прызёрам шэрагу міжнародных фестываляў («Манокль», Санкт-Пецярбург, 2009; Monobaltia, Літва, 2009; Solo, Масква, 2009). Супрацоўнічае з шэрагам беларускіх медыяў. У зборніку прэзентаваны драматургічны тэкст «Цвікі».
Рыма Ушкевіч
Нарадзілася ў 1986 годзе ў Гародні. Журналістка, драматург, навучэнка лабараторыі «Фартынбрас». У 2011 годзе атрымала прыз імя Тома Стопарда ў намінацыі «Яркі дэбют» на V Міжнародным конкурсе сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» за п’есу «Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны» (пазнаёміцца з творам ты можаш у нашай кнізе). У 2011 годзе яе п’еса «Бездакорны» ўвайшла ў шорт-ліст нью-ёркскага конкурсу сучаснай драматургіі HotInk.
Юлія Шаўчук
Нарадзілася ў 1984 годзе ў Кобрыне. Вучылася ў Беларускім універсітэце культуры па спецыяльнасці «рэжысёр». Працавала акцёркай у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, адкуль хутка была вымушана пайсці пасля інтэрв’ю. З 2010 года – акцёрка Свабоднага тэатра. Першы свой драматургічны тэкст – вербацім «Жывёліна», які ўвайшоў у «Мёртвый сезон», – напісала ў лістападзе 2012 год.
Мы сабралі прыгоды Ромы Свечнікава ў адну ладную, але вельмі крутую кнігу.
Прэзентуем другую частку кнігі Рамана Свечнікава пра падарожжа вакол свету.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.