Гэтыя апавяданні ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў, і ўсе іх аб’ядноўвае месца дзеяння – Беларусь. Для ўзмацнення эфекту прысутнасці мы пераклалі тэксты на беларускую мову. Пампуй і чытай у тым фармаце, які для цябе больш камфортны.
Уладзімір Казлоў нарадзіўся ў Магілёве, вучыўся ў Менску і, здаецца, вельмі добра адчуў на ўласнай скуры сутнасць і нязменнасць беларускай плыні часу. З 2000-га ён жыве ў Маскве, яго кнігі выходзяць у буйных выдавецтвах, а яго творы перакладзеныя на англійскую і французскую мовы. Аднак Беларусь – як месца, як дом, як фотаздымкі ў памяці – застаецца адной з галоўных тэм яго прозы.
Нам падалося цікавым сабраць у адным месцы ўсе апавяданні Казлова, у якіх месцам дзеяння выступае Беларусь – эпохі позняга СССР або ранняга Лукашэнкі. Частка гэтых твораў нідзе не выходзіла, а апавяданне «Сустрэча» аўтар напісаў адмыслова для гэтай кнігі.
«Радзіма» – не прэтэнзія на сумленне эпохі і не маніфест страчанага пакалення, а няўмольны голас назіральніка, кніга памяці, люстэрка з прыхаванай у ім камерай. 1980-я, 1990-я і нулявыя пранесліся, а нічога не змянілася. Вакол АМАП, хлусня, піва «Аліварыя» і жаданне ірваць кіпцюры. А Сцуль даказаў, што ён не Сцуль.
РАДЗІМА
(с) Уладзімір Казлоў
Пераклад з рускай мовы, вёрстка, дызайн і хостынг – 34mag.net
Рэдактар – Аляксандра Дорская

Раман – падарожжа па Індыі і Непале ад прафесійнага валацугі Аляксея Талстова выйшаў на 34mag.
Прэзентуем другую частку кнігі Рамана Свечнікава пра падарожжа вакол свету.
Спужацца, каб палягчэла.
12 пытанняў, каб праверыць, ці можаш ты стаць героем/гераіняй аўтафікшану.
Размова і шпацыры з «хросным бацькам беларускага андэграўнду».