Syndrom Samazvanca прэзентуе альбом у Вільні

15 лютага ў межах фэста «Вершы на асфальце» адбудзецца канцэрт арт-рок-гурта Syndrom Samazvanca. Уваход вольны.
Калектыў прэзентуе альбом «Radyjo Niamiha», сыграе песні з двух першых альбомаў, а таксама выканае колькі трэкаў з кружэлкі, што мае выйсці сёлета. Усіх, хто завітае на канцэрт, чакае класіка беларускага року на літаратурным матэрыяле ў псіхадэлічным пераасэнсаванні. Запрошаны госць вечара – Віктар Сямашка.
Нагадаем, што Syndrom Samazvanca – гэта праект Уладзіміра Лянкевіча (Tonqixod, luty sakavik) і Рамана Жарабцова. Дэбютны альбом гурта выйшаў у студзені 2022 года. Ён называўся «Sonk».
Канцэрт адбудзецца ў клубе Paviljonas (Pylimo g. 21B). Пачатак – у 18:00. Івэнт у Фэйсбуку – тут.
Пра літаратурную частку фестываля «Вершы на асфальце» можна даведацца па спасылцы. Будуць чытанні, прэзентацыі, дыскусіі, а таксама ўзнагароджванне лаўрэаткі ці лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. Будзе магчымасць пакамунікаваць з аўтарамі і выдаўцамі, пагартаць і набыць новыя кнігі.